Конкурс чытальнікаў “Роднаму слову – прызнанне ў любові”
15 верасня 2022 года ў 12.00 (аўд. 482, корпус 1) на філалагічным факультэце БДПУ ў межах Тыдня роднай мовы адбудзецца конкурс чытальнікаў “Роднаму слову – прызнанне ў любові”.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца не толькі студэнты БДПУ, але і вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Для чытання прапануюцца вершы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, юбілеі якіх прыпадаюць на Год гістарычнай памяці, а таксама творы сучасных беларускіх і рускіх паэтаў.
У склад журы ўваходзяць артыстка, уладальнік медалю Францыска Скарыны, заснавальнік літаратурнага тэатра “Слова” Зінаіда Уладзіміраўна Феакцістава-Каладзяжная, дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяна Пятроўна Хоміч, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыя Сяргееўна Рак.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку на электронны адрас maksimtank1912@gmail.com з пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку, назвы факультэта/установы агульнай сярэдняй адукацыі.
Усе канкурсанты будуць адзначаны сертыфікатамі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя