Канферэнцыя ў Доме Масквы
10 лістапада студэнты 21-й групы філалагічнага факультэта наведалі Дом Масквы, дзе пачала работу VІ-я Міжнародная канферэнцыя “Захаванне, падтрымка і прасоўванне рускай культуры і мовы за мяжой”.
Арганізаваная Дэпартаментам знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы і Маскоўскім цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва, канферэнцыя з’яднала філолагаў-русістаў і носьбітаў рускай культуры з розных краін свету. На пленарным пасяджэнні выступілі дакладчыкі з Расіі, Беларусі, Балгарыі, Італіі. Студэнты даведаліся, якія навуковыя праблемы хвалююць калег-гуманітарыяў, даследчыкаў рускай мовы і літаратуры, прыхільнікаў і аматараў рускай культурнай традыцыі.



Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя