ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Танкаўскія чытанні”
16 верасня 2022 года на філалагічным факультэце БДПУ адбудзецца ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Танкаўскія чытанні”, прымеркаваная не толькі да 110-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, імя якога носіць вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны, але і да Года гістарычнай памяці.
Плануецца работа пяці секцый, на якіх заяўлена больш за 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Украіны, Ірака, якія будуць працаваць у вочным і завочным фарматах. Традыцыйна ў межах канферэнцыі выступяць маладыя даследчыкі з розных гарадоў Беларусі, а таксама настаўнікі беларускай і рускай моў і літаратур.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць да 7 верасня 2022 года на Е-mail: maksimtank1912@gmail.com. Матэрыялы дакладаў – да 20 верасня 2022 года на Е-mail: maksimtank1912@gmail.com.
Выданне зборніка матэрыялаў плануецца па выніках канферэнцыі.
Канферэнцыя адбудзецца ў вочным і завочным фарматах.(Спасылка на падключэнне)
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя