Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Дзясятыя Танкаўскія чытанні

2016-09-15

16 верасня 2016 года на філалагічным факультэце адкрыецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Дзясятыя Танкаўскія чытанні”, прымеркаваная да Года культуры ў Беларусі.

У восеньскім форуме прымуць удзел гуманітарыі з вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Гомеля, Брэста, Гродна, Віцебска, Магілёва, Мазыра, супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У праграме канферэнцыі заяўлены даклады навукоўцаў не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Расіі, Кітая. Усе яны  збяруцца, каб абмеркаваць актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, культуралогіі, прыватных методык і адзначыць дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

 Менавіта восенню,17 верасня 1912 года, на Мядзельшчыне нарадзіўся Яўген Іванавіч Скурко, шырока вядомы пад псеўданімам Максім Танк. У 1995 годзе імя аднаго з найбольш яркіх і самабытных пісьменнікаў, аўтарытэтнага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча прысвоена нашай навучальнай установе. У гэтым жа годзе ўпершыню былі праведзены “Танкаўскія чытанні”. Сёлета яны пройдуць 16 верасня ў дзясяты, юбілейны, раз.

У “Дзясятых Танкаўскіх чытаннях” прымуць удзел студэнты, што займаюцца навукова-даследчыцкай дзейнасцю, працуюць у складзе СНДЛ факультэта. Будзем спадзявацца, выступленне на адной канферэнцыі разам з вядомымі даследчыкамі стане для іх першай прыступкай да навуковых вяршыняў і прафесійнага поспеху.

Н.В. Заяц,

намеснік дэкана па навуковай рабоце

Праграма Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Дзясятыя Танкаўскія чытанні”