Дзень роднай мовы на філалагічным факультэце
21 лютага 2023 года ў межах святкавання Дня роднай мовы на філалагічным факультэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
Студэнты і выкладчыкі інстытутаў і факультэтаў БДПУ прынялі ўдзел у напісанні дыктанта. Тэкст дыктанта чытала дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Таццяна Яўгенаўна Старасценка. Усе, хто пісаў дыктант, змаглі самастойна праверыць яго і ацаніць уласныя веды па роднай мове. Дыктант “Роднае слова” быў падрыхтаваны паводле тэксту Аляксандра Крывіцкага – вядомага беларускага мовазнаваўцы, лаўрыята Дзяржаўнай прэміі СССР.
На факультэце прайшлі тэматычныя куратарскія гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы. Прафесар кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Наталля Уладзіміраўна Чайка правяла круглы стол “Беларускія, кітайскія і туркменскія лінгвакультурныя паралелі: гісторыя і сучасны стан” для беларускіх і замежных студэнтаў чацвёртага курса. Студэнты першага і другога курсаў удзельнічалі ў віктарыне па творчасці беларускіх класікаў, якую правяла дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталля Віктараўна Заяц.
На святкаванне Дня роднай мовы на філфак запрасілі сяброў з Сацыяльна-працоўных майстэрняў “Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Кастрычніцкага раёна г.Мінска, для якіх валанцёры клуба “Вандроўнікі з Альбарутэніі” арганізавалі і правялі свята “Дзень роднай мовы разам з БДПУ”.
Далучыцца да свята маглі і студэнты Бакінскага славянскага ўніверсітэта (Рэспубліка Азербайджан), якія вывучаюць беларускую мову пад кіраўніцтвам кандыдыта філалагічных навук Вікторыі Міхайлаўны Лухверчык, якая правяла для іх гульню “Смак беларускай мовы”.
Спадзяемся, што гэтае свята стала сапраўды адметным у жыцці ўсіх нашых студэнтаў, выкладчыкаў і сяброў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя