Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным факультэце
Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ заўсёды праходзіць урачыста і, як правіла, прыцягвае вялікую колькасць удзельнікаў, у ліку якіх зацікаўленыя старшакласнікі, іх бацькі і педагогі, што прыйшлі даведацца аб універсітэце з вуснаў выкладчыкаў і студэнтаў.
Гэта вельмі адказная і важная падзея не толькі для школьнікаў, якім праз некалькі месяцаў давядзецца зрабіць свядомы выбар у жыцці, але і для ўніверсітэта. Ад таго, як будзе праведзены гэты Дзень, у многім залежыць, колькі выпускнікоў зробіць выбар на карысць педагагічнай прафесіі. Таму вельмі важна выклікаць у будучых абітурыентаў станоўчыя эмоцыі і цікавасць да ўніверсітэта ў цэлым і да канкрэтнага факультэта.
31 красавіка спецыяльна для школьнікаў грамадскія арганізацыі, структурныя падраздзяленні і факультэты падрыхтавалі свае прэзентацыйныя пляцоўкі, дзе кожны мог задаць пытанні пра паступленне і навучанне ва ўніверсітэце, даведацца пра асаблівасці арганізацыі вучэбнага працэсу, а таксама адчуць цёплую, сяброўскую атмасферу БДПУ.
Актывісты філалагічнага факультэта зацікавілі прысутных сваім убранствам, бо сярод іх былі не толькі беларусскія, але і туркменскія і кітайскія студэнты. Акрамя эстэтычнай асалоды ад сузірання нацыянальных касцюмаў, школьнікі маглі атрымаць інтэлектуальнае задавальненне: праверыць свае веды ў філалогіі пры дапамозе “Лінгвістычнай скрыні”. За правільныя адказы кожны абітурыент атрымліваў флаеры з інфармацыяй пра ўніверсітэт, факультэт і маленькія падаруначкі ў выглядзе цукерак і каляндарыкаў. Школьнікі даведаліся пра ўсё цікавае і карыснае, што чакае іх пасля паступлення ў ВНУ, а таксама атрымалі максімальна поўную інфармацыю аб падрыхтоўцы да ўступных іспытаў.
Акрамя гэтага, будучых абітурыентаў і іх бацькоў чакала выступленне рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука і ганаровых гасцей універсітэта, сярод якіх – выпускнік філалагічнана факультэта вядомы радыё- і тэлевядучы Антон Мартыненка. Увазе прысутных быў прадстаўлены невялікі канцэрт, які можна было глядзець не толькі ў актавай зале, але ў рэжыме онлайн адразу ў некалькіх вялікіх аўдыторыях.
Пасля яго завяршэння ў 482 аўдыторыі сабраліся тыя, хто мяркуе стаць студэнтам філалагічнага факультэта. Перад абітуруентамі і іх бацькамі выступіў дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак. Ён расказаў пра факультэт, пазнаёміў з адміністрацыяй, адказаў на шматлікія пытанні школьнікаў. Таксама павіталі гасцей аўтар гімна БДПУ паэт Мікола Шабовіч і яго вучань – выпускнік універсітэта, паэт і кампазітар Дзмітрый Пятровіч.
Пасля сходу абітурыентаў чакала насычаная праграма на факультэце. Школьнікі пабывалі ў Цэнтры кітайскай культуры, дзе студэнты з Паўночна-заходняга педагагічнага ўніверсітэта (г.Ланчжоу, Кітай) расказалі пра гісторыю і культуру сваёй радзімы.
Кафедра замежных моў арганізавала працу англійскай, італьянскай, іспанскай і іншых гасцёўняў, у якіх можна было добра і карысна правесці час, а – галоўнае – канчаткова зрабіць выбар на карысць філалагічнай адукацыі.
Было вельмі прыемна бачыць такую вялікую колькасць зацікаўленай моладзі. Спадзяёмся сустрэць сённяшніх гасцей восенню ўжо ў якасці нашых студэнтаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя