Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Чытанне – гэта рух наперад

2016-03-02

Мерапрыемства праводзілася на некалькіх пляцоўках, аднак самае галоўнае дзейства разгарнулася на філалагічным факультэце. Да нас у госці завіталі студэнты з розных факультэтаў: фізіка-матэматычнага, гістарычнага і прыродазнаўчага, эстэтычнай адукацыі, сацыяльна-педагагічных тэхналогій,  псіхалогіі. Акрамя таго, актыўны ўдзел у акцыі прынялі гімназісты і школьнікі г. Мінска, выкладчыкі, навуковыя работнікі, супрацоўнікі бібліятэкі, паэты, журналісты, акцёры…

У выкананні амаль 300 удзельнікаў прагучалі творы на беларускай, рускай, украінскай, літоўскай, англійскай, нямецкай, італьянскай, кітайскай, туркменскай, азербайджанскай і іншых мовах.

Праграма ўключала ў сябе вебінар “Чытаем уголас”, у межах якога выступалі ў асноўным школьнікі і студэнты, прычым, апошнія прадстаўлялі не толькі БДПУ, але і іншыя ВНУ г. Мінска. Адкрыў свята дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак

Эмацыйна яркай і змястоўна насычанай атрымалася другая частка чытанняў – творчая гасцёўня “Літаратурныя сустрэчы ў БДПУ”. Вершам, прысвечаным жанчыне, і пажаданнем поспеху ўсім ўдзельнікам імпрэзу пачаў прарэктар па вучэбнай рабоце Уладзімір Уладзіміравіч Шлыкаў.   Пранікнёны юнацкі верш услед за ім прачытаў Васіль Дзянісавіч Старычонак.

Зададзены гэтымі выступленнямі ўрачыста-лірычны настрой падтрымлівалі іншыя выступоўцы: лаўрэат Міжнароднага конкурсу “Кубак свету па рускай паэзіі” выкладчык факультэта эстэтычнай адукацыі Таццяна Генадзьеўна Жылінская, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры прафесар Таццяна Яўгенаўна Камароўская  , шматлікія госці свята. Сярод іх – “паэтычны дэсант”, які запрасіў да нас аўтар гімна БДПУ Мікола Віктаравіч Шабовіч: маладыя паэтэсы Кацярына Масэ і Ганна Мартынчык, а таксама супрацоўнік часопіса “Нёман”, вядомы паэт Уладзімір Мінавіч Мазго. Па прадстаўнічасці стваральнікам паэтычнага слова не саступалі яго захавальнікі – бібліятэкары БДПУ на чале з дырэктарам Надзеяй Паўлаўнай Сяткоўскай.

Эстафету працягнулі рэдактар літаратурнага аддзела часопіса “Вожык” Вераніка Аляксандраўна Мандзік, прадстаўніца факультэта міжнародных адносін БДУ Вольга Юр’еўна Шыманская з вакальным калектывам, удзельніца тэатра “Жывое слова” Вераніка Бусел, удзельніца дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне” з гімназіі № 20 Надзея Місякова, дзяўчаты з сярэдняй школы № 77 і інш. Пранікнёныя вершы на літоўскай мове прачыталі студэнт 2-га курса Кірыл Вінцік і выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства Рыма Ёнаўна Радыгіна  . Выразна і эмацыйна гучала туркменская паэзія  ў выкананні другакурснікаў Эзіза Акыева і Нурсахата Мамедава  

Запамінальным было выступленне кітайскіх студэнтак з вершамі рускіх класікаў і беларускіх дзяўчат з мудрымі прытчамі на кітайскай мове. Парадаваў усіх прысутных выступ-экспромт бібліятэкара СШ № 202 Марыны Аляксандраўны Кізіно.

На працягу амаль пяці гадзін літаратурным марафонам умела і нястомна кіравалі выдатныя вядучыя – рэжысёр народнага тэатра “Жывое слова”, журналіст тэлеканала “Беларусь-3” Алесь Мойскі і студэнтка 5-га курса філалагічнага факультэта Маргарыта Герасімёнак.  

Удзельнікаў акцыі змаглі пачуць не толькі прысутныя ў 482-й аўдыторыі – дзякуючы онлайн-трансляцыі да Сусветнага дня чытання ўголас змаглі далучыцца ўсе аматары слова ў БДПУ і не толькі.

Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у свяце!