Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ Ў БДПУ: СТАГАДОВЫ ВОПЫТ

2014-11-18

В.Старычонак, І.Гоўзіч, Д.Дзятко

Восенню гэтага года свой 100-гадовы юбілей адзначае Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – флагман педагагічнай адукацыі нашай краіны. Амаль адразу пасля адкрыцця ў 1914 годзе Мінскага настаўніцкага інстытута была распачата падрыхтоўка спецыялістаў у галіне філалогіі. Вялікая заслуга ў развіцці філалагічнай адукацыі, у падрыхтоўцы настаўнікаў школ і сярэдніх спецыяльных устаноў належыць былым дэканам В. Барысенку, І. Зазеку, Л. Сагарову, С. Карабану, М. Гурскаму, В.Тарасаву, А. Бабчынскаму, І. Зяневічу, А. Бардовічу, А. Лугоўскаму, Ф. Шумчыку, а таксама сённяшняму дэкану факультэта прафесару В. Старычонку.

Факультэт беларускай і рускай філалогіі, які быў утвораны 6 кастрычніка 2010 г. на аснове факультэта беларускай філалогіі і культуры і факультэта рускай філалогіі, мае багаты вопыт, трывалыя традыцыі і маштабныя планы на будучае. На факультэце працуюць пяць кафедраў: кафедра беларускага мовазнаўства, кафедра беларускай літаратуры і культуры, кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, кафедра культуры маўлення і міжкультурных камунікацый і кафедра рускай і зарубежнай літаратуры. Аднак прыярытэтная ўвага, натуральна, надаецца падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Кафедра беларускага мовазнаўства была створана на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў кастрычніку 1931 г. Яе першым загадчыкам (да 1934 г.) і фактычным арганізатарам быў вядомы беларускі і ўкраінскі лінгвіст прафесар Пётр Бузук. У наступныя гады яе ўзначальвалі дацэнты Канстанцін Гурскі (1939 – 1941), Антон Карзон (1944 – 1949), Ніна Вайтовіч (1949 – 1956), прафесары Фёдар Янкоўскі (1956 – 1982) і Міхаіл Яўневіч (1982 – 1993), дацэнты Павел Міхайлаў (1993 – 2009) і Дзмітрый Дзятко (з 2009).

Самаадданая праца выкладчыкаў кафедры пакінула прыкметны след у айчынным мовазнаўстве і лінгвадыдактыцы. Сярод яе выпускнікоў – вядомыя беларускія лінгвісты і педагогі: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР акадэмік НАН Беларусі М. Бірыла, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Беларусі член-карэспандэнт НАН Беларусі Ю. Мацкевіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі М. Суднік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР доктар філалагічных навук А. Груца, дактары філалагічных навук А. Баханькоў, Н. Вайтовіч, М. Васілеўскі, М. Гурскі, М. Жыдовіч, В. Ляшчынская, В. Мароз, А. Наркевіч, П. Шуба, дактары педагагічных навук Г. Валочка, Л. Падгайскі, М. Яленскі і многія іншыя.

Зараз на  кафедры 13 штатных выкладчыкаў (з іх 12 –  кандыдаты навук, дацэнты), якія на 6 факультэтах універсітэта рыхтуюць кадры разнастайнага профілю для педагагічных устаноў нашай краіны.

Кафедра беларускага мовазнаўства забяспечвае вучэбны працэс амаль па 30 дысцыплінах у галіне беларусістыкі, паланістыкі і літуаністыкі. Пры кафедры працуюць кабінет беларускай мовы, кабінет польскай мовы, цэнтр літуаністыкі і камп’ютарны клас, забяспечаныя найноўшай, у тым ліку замежнай, літаратурай, а таксама неабходнай тэхнікай.

Разумеючы, што ў сучасным свеце школьнае навучанне ў цэлым і навучанне філалогіі ў прыватнасці патрабуе перагляду не толькі агульнай метадалогіі, але і канкрэтных прыёмаў працы з падрастаючым пакаленнем, у снежні 2013 г. кафедра прыняла рашэнне адкрыць свой філіял у гімназіі №7 г. Мінска. Яго дзейнасцю кіруе дацэнт С.Мароз. На працягу навучальнага года выкладчыкі знаёміліся з перадавымі напрацоўкамі настаўнікаў гімназіі і дзяліліся ўласным вопытам па выкладанні мовазнаўчых дысцыплін, забяспечвалі ўдзел гімназістаў у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, кансультавалі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па актуальных праблемах лінгвістыкі, праводзілі гутаркі з навучэнцамі гімназіі пра спецыяльнасці, па якіх рыхтуюць на факультэце беларускай і рускай філалогіі БДПУ.

У ХХІ стагоддзі мадэрнізацыя ўніверсітэцкай адукацыі звязваецца найперш з якасным абнаўленнем яе зместу і арыентацыяй на прыкладныя патрэбы выкладання. У сувязі з гэтым асаблівая ўвага на кафедры надаецца стварэнню ўмоў для развіцца творчага патэнцыялу студэнтаў і паглыбленню іх агульналінгвістычных кампетэнцый. У распрацаваныя стандарты для філолагаў уключаны новыя вучэбныя дысцыпліны, якія, як падаецца, будуць спрыяць больш якаснай падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры: «Беларускае мовазнаўства», «Актуальныя праблемы беларускай мовы», «Стылістыка тэксту», «Беларуская анамастыка», «Метадалогія лінгвістычных даследаванняў», «Беларуская лексікаграфія» і інш. Лекцыйныя і практычныя заняткі па іх праводзяцца выкладчыкамі кафедры.

Узрастанне ролі самастойнай працы студэнтаў у працэсе навучання і інтэнсіўная тэхналагізацыя адукацыі патрабуюць належнага вучэбна-метадычнага забеспячэння. Заслужанай павагай студэнтаў-філолагаў карыстаюцца класічныя падручнікі і дапаможнікі па дысцыплінах, падрыхаваныя беларускімі вучонымі Ф. Янкоўскім, М. Яўневічам, П. Сцяцко, А. Юрэвіч, А. Каўрусам і інш. Сёння выкладчыкі кафедры актыўна працуюць над новым пакаленнем універсітэцкіх падручнікаў. У апошнія гады аўтарскімі калектывамі былі апублікаваны дапаможнікі для студэнтаў «Беларускі правапіс» (2011, 2012), «Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў» (2012), «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» (2013), а таксама дапаможнікі «Стылістыка беларускай мовы» Т. Старасценкі (2014), «Polski dla wszystkich» Г. Пальянавай І. Пальянавай, А. Барысевіч (2012) і інш. Вядзецца праца па стварэнні аб’ёмнага падручніка па сучаснай беларускай літаратурнай мове для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей.

Высокі патэнцыял выкладчыкаў з’яўляецца вынікам існавання на кафедры шэрагу навуковых школ. Пачынаючы з 1946 г. пры кафедры была адкрыта і паспяхова функцыянуе аспірантура. За апошнія 20 гадоў каля трыццаці яе выпускнікоў пад кіраўніцтвам прафесараў М. Яўневіча, Н. Гаўрош, дацэнта П. Міхайлава паспяхова абаранілі дысертацыйныя даследаванні і сталі кандыдатамі навук. Высокі ўзровень дысертацый, падрыхтаваных аспірантамі БДПУ, неаднаразова прызнаваўся на дзяржаўным узроўні. Так, кандыдацкая работа выкладчыка кафедры С. Шахоўскай (навуковы кіраўнік дац. П. Міхайлаў), прысвечаная беларускай анамастычнай лексікаграфіі, была прызнана ВАК Беларусі лепшай кандыдацкай работай 2013 года па гуманітарных дасцыплінах.

 

Увогуле навуковай дзейнасці надаецца на кафедры прыярытэтная ўвага. Ужо стала добрай традыцыяй рэгулярнае правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый пад агульнай назвай «Нацыянальная мова і нацыянальная культура» (2007, 2011, 2013).

Аўтарскімі калектывамі распрацоўваюцца фундаментальныя навуковыя тэмы «Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі: дынаміка метадалагічных падыходаў, тыпалогія формаў, вектары развіцця» і «Нацыянальная мова і мовазнаўства на сучасным этапе: стан, кірункі даследаванняў, перспектывы развіцця».

У межах гэтых і іншых тэм выдадзены шэраг манаграфічных работ: «Атлас гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны» Ю. Чарнякевіча (2009), «Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне» Д. Дзятко (2009), «Глагольные деривационные сочетания в современном польском языке» Г. Пальянавай (2010), «Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.)» Д. Дзятко і С. Шахоўскай (2011), «Беларуская анамастычная лексікаграфія: фарміраванне, сучасны стан, вектары развіцця» С. Шахоўскай (2012), «Тыпалогія эліпсіса ў сінтаксічнай сістэме беларускай мовы» Н. Чайкі (2012), «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя» М. Шабовіча (2013), напісаны раздзел у калектыўнай манаграфіі «Лексикографические штудии» (2014) і інш.

 

Асноўная праблематыка навуковых даследаванняў выкладчыкаў кафедры – функцыянаванне сучаснай беларускай літаратурнай мовы, гісторыя і дыялекталогія беларускай мовы, лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка і этналінгвістыка, метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і інш.

Традыцыйна шмат увагі на кафедры надаецца вывучэнню разнастайных праблем лексікалогіі. Так, дац. Н. Радзіваноўская на семантычным і структурна-граматычным узроўнях вывучыла айконімы, суадносныя з назвамі расліннага свету. У даследаваннях дац. П. Міхайлава ўстаноўлены спосабы ўтварэння беларускіх тэрмінаў ганчарства, прасочаны шляхі і спосабы пранікнення запазычаных слоў, дадзена характарыстыка геаграфіі ганчарскай лексікі і вызначаны арэальныя сувязі слоў. Выяўленню прычын і спосабаў аказіянальных слоў у беларускіх мастацкіх тэкстах 1920-х гадоў прысвечаны працы дац. М. Шабовіча. На структурна-граматычным, словаўтваральным і семантычным узроўнях былі вывучаны асаблівасці беларускай матэматычнай тэрміналогіі (дац. Д. Дзятко).

Нямала зроблена ў галіне граматыкі беларускай мовы. Дацэнт В. Урбан прааналізавала і апісала словаўтваральную сістэму ацэначных дэрыватаў у беларускай дыялектнай мове. Граматычная і семантычная структура эліптычных сказаў, іх камунікатыўныя і стылістычныя функцыі ў творах мастацкай літаратуры вывучыла дац. Н.Чайка. Сістэмны структурна-семантычны аналіз сінтаксічных канструкцый, што перадаюць семантыку пасесіўнасці ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, праведзены ў працах дац. С. Мароз.

Важнымі і актуальнымі для беларускай лінгвістыкі застаюцца пытанні стылістыкі і мовы мастацкай літаратуры.  У даследаваннях дац. Т. Старасценкі зроблены аналіз лексіка-стылістычных сродкаў рэалізацыі кантрасту ў мове паэтычных твораў. Шляхам аналізу семантычных і функцыянальна-стылістычных асаблівасцей дац. Н. Лобань даследавала лексіку са значэннем канатацыі ў мастацкіх творах. У працах дац. Н. Нямковіч паказаны лінгвістычныя асаблівасці тэкстаў розных жанраў у творчасці Ядвігіна Ш. і сістэматызаваны мастацкія сродкі, прыёмы, тропы, выкарыстаныя аўтарам.

Кандыдат педагагічных навук У. Саўко шмат гадоў займаецца праблемамі лінгваметодыкі. Ён на аснове аналізу лінгвістычнай, метадычнай, псіхолага-педагагічнай літаратуры, а таксама вынікаў канстатуючага эксперыменту распрацаваў навукова абгрунтаваную методыку развіцця мовы школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі, якая прадугледжвае глыбокае асэнсаванне граматычных з’яў, засваенне нормаў беларускай літаратурнай мовы, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў, фарміраванне ўменняў і навыкаў звязнага вуснага і пісьмовага маўлення.

На падставе выкананых кваліфікацыйных даследаванняў выкладчыкі кафедры займаюцца распрацоўкай новых кірункаў і праводзяць унікальныя даследаванні, якім няма аналагаў у нашай краіне. Сярод прыярытэтных напрамкаў – акцэнталогія і дыялектная лексікаграфія (П. Міхайлаў), гісторыя мовазнаўства (П. Міхайлаў, Д. Дзятко), камп’ютарная і гендарная лінгвістыка (Н. Радзіваноўская), дэрываталогія (М. Шабовіч, В. Урбан), тэорыя канатацыі (Н. Лобань), метадалогія тэрмінаграфіі (Д. Дзятко), актуальныя пытанні сучаснай граматыкі (С. Мароз, Н. Чайка), перакладазнаўства і мова мастацкай літаратуры (Н. Нямковіч, М. Ржавуцкая), разнастайныя праблемы лінгвадыдактыкі (У. Саўко) і інш.

Кафедра беларускай літаратуры і культуры была створана 1 ліпеня 2011 г. на базе кафедраў беларускай літаратуры і тэорыі і гісторыі культуры, яна вядзе сваю гісторыю з 1932 г. На працягу існавання яе загадчыкамі з’яўляліся вядомыя навукоўцы-літаратуразнаўцы: з 1932 г. – В. Барысенка; з 1950 г. – М. Пятровіч; з 1970 г.– М. Лазарук; з 1971 г. – А. Семяновіч; з 1989 г. – М. Мішчанчук; з 1996 г. – М. Шаўлоўская. З 2004 г. кафедру ўзначальвала Г. Адамовіч, а з 2011 г. – І. Гоўзіч.

Выкладчыкі кафедры ганарацца сваімі выхаванцамі, якія сталі вядомымі вучонымі-літаратуразнаўцамі, педагогамі. Яе выпускнікамі з’яўляюцца акадэмік АПН СССР, доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі (1967 – 1978) В. Івашын; акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, заслужаны дзеяч навукі РБ, дырэктар інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1982–1997) В. Каваленка; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, заслужаны работнік культуры РБ І. Казека; заслужаны работнік вышэйшай школы РБ, прафесар У. Калеснік; акадэмік ААН СССР, доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі (1978 – 1990) М. Лазарук; заслужаны дзеяч навукі РБ, доктар філалагічных навук, прафесар М. Ларчанка; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, доктар філалагічных навук, прафесар Н. Перкін; дактары філалагічных навук, прафесары В. Жураўлёў, М. Мішчанчук, А. Семяновіч; кандыдаты філалагічных навук Я. Адамовіч, І. Зазека, В. Лашкевіч, С. Майхровіч, А. Майсеенка, М. Мікуліч, Я. Усікаў, М. Шаўлоўская, А. Рагуля, І. Гоўзіч, Н. Заяц, В. Несцяровіч; кандыдат педагагічных навук А. Лугоўскі і многія іншыя.

 

У ганаровым шэрагу выпускнікоў – вядомыя пісьменнікі Эдзі Агняцвет, Алесь Асіпенка, Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Анатоль Вялюгін, Сяргей Грахоўскі, Мікола Лупсякоў, Алесь Ставер, Таццяна Сівец, Ірына Чарняўская, Мікола Шабовіч і інш. На факультэце вучыліся Народныя паэты Беларусі Аркадзь Куляшоў і Пімен Панчанка.

За апошні час кафедра папоўнілася выдатнымі навукоўцамі, высокапрафесійнымі выкладыкамі, што дае магчымасць забяспечыць выкладанне тэорыі і гісторыі айчыннай і сусветнай літаратуры, культуралогіі, дзіцячай літаратуры, методыкі выкладання беларускай літаратуры і іншых дысцыплін на факультэтах беларускай і рускай філалогіі, прыродазнаўства, спецыяльнай, дашкольнай і пачатковай адукацый.

Асноўнымі кірункамі кафедральнай працы выступаюць: падрыхтоўка кваліфікаваных філолагаў, спецыялістаў па беларускай літаратуры, журналістыцы; даследаванне літаратурнага працэсу ў Беларусі ў ХІ – пачатку ХХІ стст., актуальных праблем методыкі выкладання беларускай і рускай літаратур; падрыхтоўка і выданне вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Навукова-даследчая і вучэбна-метадычная работа кафедры ажыццяўлялася па чатырох кірунках, у якіх знаходзяць працяг традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. Навукова-метадычны напрамак арыентаваны на выпрацоўку і практычнае прымяненне новых адукацыйных канцэпцый і тэхналогій. Ён закладзены працай М. Лазарука, А. Семяновіча. Акадэмік АПН СССР (з 1982 г.) М. Лазарук, будучы членам кафедры, у 1954 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1970 г. – доктарскую. У 1972 г. яму было прысвоена званне прафесара. Пад кіраўніцтвам М. Лазарука ў 1990-я гг. распрацоўваецца і ўдакладняецца канцэпцыя вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай як новая адукацыйна-асветніцкая парадыгма. У яе рэчышчы былі створаны праграмы, напісаны падручнікі, дапаможнікі, у тым ліку членамі кафедры: дактарамі філалагічных навук М. Мішчанчуком, Г. Адамовіч, кандыдатам філалагічных навук І. Гоўзіч. Даследчык беларускай прозы і драматургіі («Беларуская савецкая драматургія. 1917 – 1932», 1968; «Ад вытокаў да сталасці», 1978) А. Семяновіч, які ў 1945 г. скончыў МДПІ, з 1963 г. працаваў у педінстытуце дацэнтам, а ў 1971 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Ён працягваў і развіваў традыцыі вывучэння беларускай літаратуры, арыентуючыся на спецыфіку яе выкладання ў ВНУ (падручнікі пад агульнай рэдакцыяй М. Лазарука і А. Семяновіча: «Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст.», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917 – 1940», 1971; «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 – 1980», 1983; «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд», 1985). М. Мішчанчук, які ў 1994 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Жанрава-стылявыя асаблівасці сучаснай беларускай паэзіі», і дацэнт М. Шаўлоўская, адзін з аўтараў падручнікаў па літаратурным чытанні для малодшых школьнікаў, нямала зрабілі для даследчай, вучэбна-метадычнай дзейнасці кафедры як асяродка навуковага і культурнага жыцця. Вядомым педагогам-навукоўцам стаў першы дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт А. Лугоўскі (дысертацыя «Маральна-эстэтычнае выхаванне старшакласнікаў на ўроках беларускай літаратуры» абаронена ў 1983 г.).

Літаратуразнаўчы напрамак, у якім знайшоў рэалізацыю вопыт акадэмічнага, фундаментальнага даследавання мастацтва слова, прадстаўлены членамі кафедры і яе загадчыкамі В. Барысенкам, які працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце з 1931 па 1941 гг. і з 1945 па 1946 гг., адначасова з 1934 г. ён быў навуковым супрацоўнікам, а ў 1937–41 – дырэктарам Інстытута літаратуры і мовы АН БССР; амаль чвэрць стагоддзя да свайго прыходу ў МДПІ працаваў у АН БСССР А. Семяновіч (1949 – 1963). У 1990-я гг. у сувязі з працэсамі беларусізацыі і гуманітарызацыі на працу ў БДПУ з Акадэміі навук прыйшлі дацэнты Т. Грамадчанка, А. Гурская, В. Козіч, М. Мацюх, Т. Тарасава, І. Шпакоўскі, якія ўзмацнілі тэарэтычны патэнцыял кафедры, працягваючы распрацоўку фундаментальных праблем беларускага літаратуразнаўства і надаючы ёй выразны адукацыйна-асветніцкі кірунак. Плённа працуюць у галіне літаратуразнаўства дацэнты А. Жардзецкая, В. Несцяровіч і інш.

Напрамак параўнальнага літаратуразнаўства (кампаратывістыка) адносна новы ў працы кафедры. У наш час ён прадстаўлены дактарамі філалагічных навук Г. Адамовіч, адным з аўтараў праграм, дапаможнікаў, створаных у Нацыянальным інстытуце адукацыі (пад кіраўніцтвам акадэміка М. Лазарука), аўтарам кніг «З крыніц сусветнай літаратуры» (1998), «Літаратура – Кантэкст – Тэзаўрус» (2003), «Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні» (2008) і інш. і Т. Тарасавай, аўтарам шматлікіх артыкулаў і манаграфіі «Духоўны досвед беларускай прозы ХХ ст. і еўрапейскі кантэкст» (2009).

На кафедры ў апошнія гады былі паспяхова абароненены 2 доктарскія дысертацыі: Г. Адамовіч «Беларуская і сусветная літаратурная класіка: рэцэпцыя, тыпалогія, кантэкст»( 2012) і Т. Тарасавай «Беларуская проза ХХ стагоддзя ў еўрапейскім літаратурным кантэксце: экзістэнцыялізацыя духоўнага свету героя» (2013).

Моўна-эстэтычная дзейнасць кафедры скіравана на прафесійнае авалодванне студэнтамі навыкамі мастацкага чытання. Так, у 1966 г. быў створаны гурток выразнага чытання «Жывое слова» (яго кіраўнік А. Каляда ў 1973 г. выдаў кнігу «Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў», а ў 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю). У далейшым гурток атрымаў ганаровую назву Народны Літаратурны тэатр «Жывое слова». У 1979 г. на кафедры заснавана літаратурнае аб’яднанне «Крокі». Сталі вядомыя як паэты гурткоўцы В. Буланда, В. Гарановіч, Л. Глінская, М. Ждановіч, А. Майсеенка, М. Мішчанчук, М. Шабовіч і інш. Набыткі гэтага кірунку ў дзейнасці кафедры працягнуты ў наш час працай дацэнта Т. Хоміч.

Звыш дзесяцігоддзя кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку па журналістыцы. Куратар гэтых дысцыплін – кандыдат філалагічных навук Н. Заяц. У розныя часы падрыхтоўку журналістаў вялі прафесар В. Лукін, дацэнты А. Градзюшка, Л. Новікаў, старшы выкладчык Т. Луйгас, выкладчыкі А. Беразоўская, В. Чарняўскі і інш.

З часу набыцця нашай установай статуса ўніверсітэта і прысваення яму імя народнага паэта Максіма Танка рэгулярна праводзяцца Танкаўскія чытанні, выходзяць зборнікі матэрыялаў канферэнцый і артыкулы ў перыядычных выданнях.

Факультэт беларускай філалогіі і культуры сёння – гэта вядучы цэнтр па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў-філолагаў. Факультэт расце, сталее, замацоўвае свой міжнародны аўтарытэт, таму мы глядзім у яго будучыню з надзеяй і ўпэўненасцю.