Алімпіяда для "алімпіёнікаў"
![]()
Выкладчыкі факультэта прынялі ўдзел у правядзенні ІІІ этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, які праходзіў у горадзе Барысаве.

У склад журы ўваходзілі загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ Д.В. Дзятко, дацэнты кафедры М.С. Ржавуцкая і Н.М. Нямковіч, а таксама аспірант В.І. Самахавец.

Выкладчыкі сустрэліся з вучнямі і настаўнікамі Мінскай вобласці, расказалі ім пра факультэты і спецыяльнасці БДПУ. Усе ўдзельнікі алімпіяды атрымалі на памяць буклеты пра наш універсітэт і спецвыпуск газеты "Настаўнік".


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя