Агульнаўніверсітэцкі дыктант «Дыктоўка.бай»
19 лютага 2021 года у БДПУ адбыўся агульнаўніверсітэцкі дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
З прывітальным словам выступіў дэкан філалагічнага факультэта, прафесар, доктар філалагічных навук В.Д. Старычонак.
У дыктоўцы прыняла удзел больш за 200 чалавек: дырэктары інстытутаў і дэканы факультэтаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты БДПУ, БДЭУ, МДЛУ, БДУ, вучні ДУА «Негарэльская сярэдняя школа №1» Дзяржынскага раёна, ДУА «Гімназія г.Барані», ДУА «Чысцінская сярэдняя школа», УА «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».
Тэкст дыктанта прысвечаны Настаўніку. Аўтар урыўка – беларускі пісьменнік Іван Мележ, стагоддзе з дня нараджэння якога святкуецца у гэтым годзе. Тэкст дыктавала кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі В.В. Урбан.
Большасць удзельнікаў прымалі удзел праз прамую трансляцыю на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
Даведка:
Падобнае мерапрыемства праводзіцца ва ўніверсітэце ўпершыню. Арганізатарамі з’яўляецца філалагічны факультэт БДПУ сумесна са студэнцкім саветам універсітэта.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя