Адбылося закрыццё Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”
27 красавіка 2018 года ў БДПУ адбылося ўрачыстае закрыццё Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.
З завяршэннем свята навукі прысутных павіншаваў загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш. Ён расказаў, што ў межах форума на ўсіх факультэтах і ў інстытутах БДПУ прайшло 11 міжнародных канферэнцый, у якіх прынялі ўдзел не толькі нашы студэнты, але і прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і замежжа – Літвы, Польшчы, Францыі, Расіі, Казахстана...
Павел Аркадзьевіч разам з загадчыкам сектара павышэння навуковай кваліфікацыі Алай Ігараўнай Скорыкавай узнагародзіў прызёраў канферэнцый. Былі адзначаны і аўтары лепшых дакладаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. Дыплом ІІ ступені атрымала студэнтка 1 курса Вольга Сахар (навуковы кіраўнік – дацэнт Наталля Віктараўна Заяц), Дыплом ІІІ ступені – студэнт 3 курса ўключанай формы навучання Чжан Цзыан (навуковы кіраўнік – дацэнт Людміла Аляксандраўна Бяссонава).
Права і гонар прысутнічаць на мерапрыемстве атрымалі іншыя студэнты філалагічнага факультэта: Ганна Драбеня, Юлія Рогава, Дзіяна Тарбецкая, Алена Фендзіч, Дар'я Шапуцька.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя