Адбылося ўрачыстае закрыццё Дэкады студэнцкай навукі
На працягу дзесяці дзён ва ўніверсітэце праводзілася шмат мерапрыемстваў, дзе студэнты змаглі прадэманстраваць свае крэатыўныя і даследчыцкія здольнасці, а кампетэнтнае журы ацаніць іх навуковыя дасягненні. У конкурсах удзельнічалі і выкладчыкі: вызначаўся лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў.
Прадстаўнікі філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у навуковым марафоне і не засталіся незаўважанымі. 29 красавіка ў актавай зале БДПУ прайшло ўрачыстае закрыццё Дэкады студэнцкай навукі, на якім выступіў рэктар БДПУ прафесар А.І. Жук. У прысутнасці прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта і іншых ВНУ краіны, вучняў педагагічных класаў філфакаўцы былі названы пераможцамі ў некалькіх намінацыях.
Студэнтка 13-й групы Юлія Рогава як каардынатар каманды праекта “UniverCity” атрымала дыплом за “Лепшы стартап сацыяльнай скіраванасці”. Студэнтка 11-й групы Алена Фендзіч узнагароджана дыпломам 1 ступені за лепшы даклад на секцыі “Сучасныя праблемы філалагічнай навукі”, што працавала ў рамках Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, дацэнт Ірына Мікалаеўна Гоўзіч уганаравана як пераможца конкурсу “Лепшы кіраўнік НДРС БДПУ”.
Шчыра віншуем філфакаўцаў і жадаем поспехаў надалей!

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя