Запрашаем прыняць удзел у Дэкадзе студэнцкай навукі-2017
17–28 красавіка 2017 года ў БДПУ пройдзе Дэкада студэнцкай навукі, якая будзе ўключаць наступныя мерапрыемствы:
- конкурс БДПУ «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя»;
- міжнародны конкурс даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы;
- міжнародны форум студэнцкай навукі «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні», у межах якога адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі»;
- конкурс БДПУ «Лепшы навуковы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў»;
- конкурс БДПУ «Лепшы студэнт у намінацыі навукова-даследчая дзейнасць»;
- фінальны этап рэспубліканскага конкурсу сярод навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Будучыя педагогі аб школе будучыні».
Больш падрабязная інфармацыя пра ўсе мерапрыемствы размешчана на афіцыйным сайце БДПУ: https://bspu.by/news/universitet/programma-provedeniya-dekady-studencheskoi-nauki-v-bgpu-na-2017-god
За дадатковымі звесткамі звяртацца да намесніка дэкана па навуковай рабоце Наталлі Віктараўны Заяц (каб. 417, тэл. (8-017) 327-79-66, (8-029) 875-80-42).
Праграма правядзення Дэкады студэнцкай навукі (спампаваць)
Прызёры і ўдзельнікі Дэкады студэнцкай навукі-2016.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя