Зацверджаны тэмы дыпломных работ
Загадам рэктара БДПУ А.І.Жука № 1272л ад 12.10.2017 года зацверджаны тэмы і прызначаны кіраўнікі дыпломных работ.
На філалагічным факультэце дыпломныя работы будуць пісаць 47 студэнтаў (37 – студэнты дзённай формы атрымання адукацыі, 10 – завочнай).
Дыпломны праект (дыпломная работа) з'яўляецца кваліфікацыйнай працай студэнта, па выніках абароны якой ДЗЭК робіць заключэнне аб магчымасці прысваення студэнту адпаведнай кваліфікацыі.
Да абароны дыпломнага праекта (дыпломнай работы) дапускаюцца студэнты, якія поўнасцю выканалі вучэбныя планы, вучэбныя праграмы, праграмы практыкі (у тым ліку пераддыпломнай практыкі), якія выканалі ў поўным аб'ёме заданне на дыпломны праект (дыпломную работу).
Мэтай дыпломнага праекта (дыпломнай пработы) з'яўляецца вызначэнне ўзроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі студэнта, яго гатоўнасці да самастойнага практычнай і даследчай працы па абранай спецыяльнасці.
Задачамі выканання дыпломнага праекта (дыпломнай работы) з'яўляюцца:
- замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў па абранай спецыяльнасці і прымяненне іх для вырашэння канкрэтных задач;
- фарміраванне навыкаў вядзення самастойнай праектна-канструктарскай або даследчай работы і авалоданне методыкай праектавання або навуковага даследавання і эксперыменту;
- набыццё навыкаў абагульнення і аналізу вынікаў, атрыманых іншымі распрацоўшчыкамі або даследчыкамі.
Тэмы дыпломных работ і навуковыя кіраўнікі (паглядзець)
Патрабаванні да зместу і афармлення дыпломных работ (паглядзець)
Прыклады афармлення спіса выкарыстаных крыніц: http://vak.org.by/bibliographicDescription
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя