Віншуем з перамогай у XXVI Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў
У Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў прымаюць удзел усе ВНУ нашай краіны, у іх ліку БДПУ. У гэтым годзе філалагічны факультэт прадстаўлялі 4 работы, і ўсе яны сярод пераможцаў.
Дыпломамі ІІ ступені ў секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка” адзначаны даследаванні выпускнікоў філалагічнага факультэта:
- Вінаваравай Аляксандры Уладзіміраўны (“Жанрава-тэматычны дыяпазон сучаснай беларускай паэзіі: традыцыі і наватарства”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Ірына Мікалаеўна Мішчанчук);
- Зюль Таццяны Андрэеўны (“Лінгвакультуралагічны аспект назваў беларускіх музычных гуртоў, калектываў, ансамбляў: этымалогія, семантыка, структура, прынцыпы намінацыі, спосабы ўтварэння”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Наталля Пятроўна Лобань);
- Кабушка Уладзіславы Уладзіміраўны (“Мянушкі ў маўленні сучаснай моладзі: этымалогія, семантыка, структура”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Наталля Пятроўна Лобань);
- Шчарбаковай Ганны Дзмітрыеўны (“Художественное воплощение мотива безумия в творчестве Э.Гофмана и В.Гаршина (компаративный аспект)”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Аляксандр Леанідавіч Царкоўскі).
Віншуем пераможцаў і навуковых кіраўнікоў!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя