Выніковы сход па арганізацыйна-метадычных пытаннях педагагічнай практыкі
3 лістапада 2016 года на філалагічным факультэце адбыўся выніковы сход па арганізацыйна-метадычных пытаннях, на якім прысутнічалі студэнты 41 групы і кіраўнікі практыкі – прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Тамара Мікалаеўна Тарасава, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Таццяна Уладзіміраўна Ганчарова-Цынкевіч, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Таццяна Яўгенаўна Старасценка і загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч.
На сходзе не толькі былі зроблены справаздачы па практыцы старастамі падгруп Святланай Ефіменка і Вікторыяй Сімановіч, але і ўзнікла сапраўдная дыскусія, ініцыятарам якой стаў Аляксандр Снітко. Была звернута ўвага і на водзывы кіраўнікоў практыкі, у якіх адзначаўся высокі ўзровень тэарэтычнай і практычнай падрыхтаванасці студэнтаў, сярод якіх найбольш высокую ацэнку настаўнікаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Алены Канстанцінаўны Пекач і Валянціны Аляксееўны Рудаквас атрымалі Вікторыя Сімановіч і Марыя Рак.
Асаблівасцю практыкі стала вялікая прафарыентацыйная работа, праведзеная ў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мінска”, ДУА “Гімназія № 12 г. Мінска” і ДУА “Ліцэй № 1 г. Мінска”. Асабліва запомніліся вучням гутарка-дыскусія “Марафон прафесій”, класная гадзіна “Паступай у БДПУ – зрабі правільны выбар” і лекцыя “БДПУ: гісторыя і сучаснасць”, у час якіх вучні атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні і выказалі свае меркаванні і пажаданні.









Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя