Урачыстая лекцыя
З мэтай ушанавання памяці Міхася Станіслававіча Яўневіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 100 год, дацэнтам кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі С.У. Шахоўскай на філалагічным факультэце была праведзена ўрачыстая лекцыя, прысвечаная навукоўцу.
Студэнты групы 310121 Дар’я Талочка і Радзівон Субоцкі расказалі першакурснікам пра жыццёвы шлях і навуковыя дасягненні слыннага мовазнаўцы, прадэманстравалі эксклюзіўныя кадры з фотаархівакафедры.
Міхась Станіслававіч, які прысвяціў усё сваё жыццё працы на кафедры мовазнаўства БДПУ, падрыхтаваў 13 кандыдатаў філалагічных навук, на працягу дзясяткаў гадоў быў самым запатрабаваным аўтарам школьных падручнікаў, назаўсёды застанецца гонарам кафедры і ўніверсітэта, а памяць пра яго будзе і далей падштурхоўваць студэнтаў станавіцца на шлях навукі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя