Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Удзельнікі СНДЛ “Літаратура – погляд маладых” выступілі перад студэнтамі 3 курса

2021-04-29

28 красавіка 2021 года ўдзельнікі СНДЛ “Літаратура – погляд маладых” з груп 310118 і 310218 прадставілі свае даклады аднакурснікам.

Ганна Лукашэвіч пазнаёміла з навуковым паведамленнем “Гістарычны раман У. Ліпскага «Цар»: ідэйны змест”. Ганна Грыга агучыла даклад “Драма рэпрэсіраванага творцы (паводле верша Язэпа Пушчы “Выстрыгалі з фотакартак…”)”. Караліна Валеўская падзялілася разважаннямі па праблеме “Мастацкае ўвасабленне тэмы дзяцінства ў прозе пачатку ХХ стагоддзя (на матэрыяле апавяданняў Цёткі, Якуба Коласа і Змітрака Бядулі)”. Дзяўчаты адказвалі на пытанні, удакладнялі акалічнасці працы над матэрыяламі. Акрамя таго, завочна было прадстаўлена міні-даследаванне Таццяны Гапановіч “Паэтычны гербарый Л. Дранько-Майсюка (на матэрыяле нізкі “Вершы для А”)”.

Даклады трэцякурсніц, напісаныя пад кіраўніцтвам дацэнта Наталлі Віктараўны Заяц, разам з матэрыяламі іншых сяброў лабараторыі былі ўключаны ў праграму Навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Актуальныя пытанні філалагічнай адукацыі ў ХХI стагоддзі”, праведзенай 20 красавіка 2021 года на факультэце.

Варта падкрэсліць, што асновай выступленняў Ганны Грыга і Караліны Валеўскай сталі назіранні, зробленыя падчас працы на практычных занятках па “Гісторыі беларускай літаратуры”. Роздумы студэнтак над мастацкімі творамі “выраслі” ў арыгінальныя літаратуразнаўчыя тэксты, якія ў хуткім часе будуць апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі “Актуальныя пытанні філалагічнай адукацыі ў ХХI стагоддзі”.