У межах Тыдня роднай мовы адбылося свята ў музеі
Дзень горада студэнты філалагічнага факультэта адзначылі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
У сувязі з 955-годдзем г. Мінска Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў 10 верасня 2022 г. бясплатным для наведвання. Такую выдатную магчымасць не ўпусцілі студэнткі груп 310120 і 310220, а таксама дзяўчаты з групы 310420. Філфакаўцы пабывалі ўадным з філіялаў – Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Атрымаўся вельмі добры і своечасовы падарунак ад музея, бо менавіта ў гэтым семестры на “Гісторыі беларускай літаратуры” будучыя настаўнікі роднага слова вывучаюць творчасць Максіма Кніжніка.
Разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталляй Віктараўнай Заяц студэнты паглядзелі батлеечны спектакльі атрымалі мора станоўчых эмоцый. Вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Вітальеўна Мышкавец прадэманстравала выключныя акцёрскія здольнасці, феерычна выконваючы ўсе ролі ў гісторыі пра цара Ірада.
Не менш уражанняў пакінула экскурсія па экспазіцыі, якую правяла загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду музея Алена Уладзіміраўна Кніга. Захопленасць эксурсавода сваёй справай перадалася і наведвальнікам: слухаючы аповед пра перыпетыі лёсу Максіма, гледзячы на рэчы, да якіх ён дакранаўся, дзяўчыты нібы пражылі кароткае, але такое яркае, насычанае, драматычнае жыццё нацыянальнага класіка.
Філфакаўцам пашанцавала пазнаёміцца з загадчыкам Літаратурнага музея Міхаілам Аляксандравічам Бараноўскім, выпускніком нашага ўніверсітэта.
Дзякуй Літаратурнаму музею Максіма Багдановіча за сапраўднае свята!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя