ТВАЯ ПРАФЕСІЯ – НАСТАЎНІК, ТАБОЙ ТРЫМАЕЦЦА ЗЯМЛЯ...
28 верасня 2022 г. студэнты філалагічнага факультэта разам з куратарам Астапчык Т. А. правялі цікавае і карыснае мерапрыемства ў сценах роднага інтэрната №2.
Структурна мерапрыемства складалася знаступных блокаў:
1. Дзень настаўніка ў розных краінах.
2. Дзень нараджэння Канфуцыя і прымеркаванае да гэтага свята ў Кітаі.
3. Прафесія настаўніка ў сучасным свеце.
4. Паэт і Настаўнік, незабыўны куратар Мікола Віктаравіч Шабовіч і яго цыкл вершаў “Твая прафесія – настаўнік”.
5. Выразнае чытанне вершаў пра педагагічную прафесію (у тым ліку сваіх).
Надзвычай цікава пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі святкавання нашага прафесійнага свята ў Японіі, Чэхіі, Славакіі, Кітаі. Менавіта ў Кітаі 28 верасня – асаблівая дата ўшанавання філосафа Канфуцыя, якому належаць натхнёна-светлыя радкі: “Калі ты ненавідзіш – цябе перамаглі”, “Не той вялікі, хто ніколі не падаў, а той, хто падаў іпадымаўся”, “Калі табе плююць у спіну – ты ідзеш уперадзе”.
Студэнты прынялі ўдзел у абмеркаванні надзённых праблем сучаснага настаўніка, выклікаў, што суправаджаюць яго працу. Невыпадкова Таццяна Чарнігаўская, выбітны прафесар, спецыяліст у галіне нейранавукі іпсіхалінгвістыкі, называе прафесію настаўніка найважнейшай для грамадства.
Ужо традыцыйна амаль на кожным мерапрыемстве ў групе 310220 узгадваецца імя нашага незабыўнага першага куратара Міколы Віктаравіча Шабовіча, вытанчанага беларускага лірыка і лінгвіста.
І 28 верасня ў інтэрнацкіх сценах студэнты зноў ушанавалі памяць пра Міколу Віктаравіча абмеркаваннем яго шчымліва-вясёлых “Пацерак успамінаў” (кніга “З росных сцяжын”, 2009) і выразным чытаннем цыкла вершаў “Твая прафесія – настаўнік”. Узгадаем найбольш блізкія нам радкіпаэта:
...Дзе б ні быў, ні хадзіў ці адзін, ці з сям’ёй,
У апратцы сялянскай ці, можа, у фрэнчы,
Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй,
А яшчэ прад настаўніцай першай укленчы.
Настаўнік! Місія твая
Не ўсім пасільнаю падасца,
Бо ты для вучня – і сям’я,
І сябра верны, і дарадца.
Свой лёс – адзіна-непапраўны –
Не перапішаш спакваля.
Твая прафесія – настаўнік,
Табой трымаецца Зямля.
***
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўласнымі паэтычнымі радкамі, прысвечанымі нашай выключна важнай, адказнай і творчай прафесіі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя