Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

ТВАЯ ПРАФЕСІЯ – НАСТАЎНІК, ТАБОЙ ТРЫМАЕЦЦА ЗЯМЛЯ...

2022-09-30

28 верасня 2022 г. студэнты філалагічнага факультэта разам з куратарам Астапчык Т. А. правялі цікавае і карыснае мерапрыемства ў сценах роднага інтэрната №2. 

Структурна мерапрыемства складалася знаступных блокаў:

1. Дзень настаўніка ў розных краінах.

2. Дзень нараджэння Канфуцыя і прымеркаванае да гэтага свята ў Кітаі.

3. Прафесія настаўніка ў сучасным свеце.

4. Паэт і Настаўнік, незабыўны куратар Мікола Віктаравіч Шабовіч і яго цыкл вершаў “Твая прафесія – настаўнік”.

5. Выразнае чытанне вершаў пра педагагічную прафесію (у тым ліку сваіх).

Надзвычай цікава пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі святкавання нашага прафесійнага свята ў Японіі, Чэхіі, Славакіі, Кітаі. Менавіта ў Кітаі 28 верасня – асаблівая дата ўшанавання філосафа Канфуцыя, якому належаць натхнёна-светлыя радкі: “Калі ты ненавідзіш – цябе перамаглі”, “Не той вялікі, хто ніколі не падаў, а той, хто падаў іпадымаўся”, “Калі табе плююць у спіну – ты ідзеш уперадзе”.

Студэнты прынялі ўдзел у абмеркаванні надзённых праблем сучаснага настаўніка, выклікаў, што суправаджаюць яго працу. Невыпадкова Таццяна Чарнігаўская, выбітны прафесар, спецыяліст у галіне нейранавукі іпсіхалінгвістыкі, называе прафесію настаўніка найважнейшай для грамадства.

Ужо традыцыйна амаль на кожным мерапрыемстве ў групе 310220 узгадваецца імя нашага незабыўнага першага куратара Міколы Віктаравіча Шабовіча, вытанчанага беларускага лірыка і лінгвіста.

І 28 верасня ў інтэрнацкіх сценах студэнты зноў ушанавалі памяць пра Міколу Віктаравіча абмеркаваннем яго шчымліва-вясёлых “Пацерак успамінаў” (кніга “З росных сцяжын”, 2009) і выразным чытаннем цыкла вершаў “Твая прафесія – настаўнік”. Узгадаем найбольш блізкія нам радкіпаэта:

 

...Дзе б ні быў, ні хадзіў ці адзін, ці з сям’ёй,

У апратцы сялянскай ці, можа, у фрэнчы,

Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй,

А яшчэ прад настаўніцай першай укленчы.

 

Настаўнік! Місія твая

Не ўсім пасільнаю падасца,

Бо ты для вучня – і сям’я,

І сябра верны, і дарадца.

 

Свой лёс – адзіна-непапраўны –

Не перапішаш спакваля.

Твая прафесія – настаўнік,

Табой трымаецца Зямля.

 

***

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўласнымі паэтычнымі радкамі, прысвечанымі нашай выключна важнай, адказнай і творчай прафесіі.