TUT.BY расказаў пра навуковую работу першакурсніцы Крысціны Прус
6 лютага 2016 года на папулярным партале TUT.BY змешчаны матэрыял пра навуковую работу студэнткі 11-й групы Крысціны Прус.
Тры гады таму Крысціна разам з сяброўкай Аленай Паутавай, таксама вучаніцай сярэдняй школы №2 г. Мар'іна Горка, узялася за даследаванне тэмы «Пушкін і Беларусь». Вынікі працы аказаліся амаль сенсацыйнымі: дзяўчатам удалося знайсці нашчадка вялікага паэта. Прадстаўнік беларускага адгалінавання роду Пушкіна Мікіта Вешчагін зараз вучыцца ў Наваполацкім дзяржаўным політэхнічным каледжы.
Варта падкрэсліць, што Крысціна працягвае займацца навуковай дзейнасцю. З першых месяцаў вучобы яна актыўна ўключылася ў працу СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў» і ўжо мае навуковую публікацыю.
Пажадаем ёй адкрыццяў, якія б сталі новай старонкай у літаратуразнаўстве і новай інфармацыйнай нагодай!
Падрабязнасці на партале TUT.BY: https://news.tut.by/society/530391.html?f


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя