Сустрэча з прафесарам Аляксандрам Аляксандравічам Лукашанцам
На філалагічным факультэце адбылася сустрэча замежных студэнтаў з акадэмікам НАН Беларусі, доктарам філалагічных навук, прафесарам Аляксандрам Аляксандравічам Лукашанцам, арганізаваная кафедрай мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Мерапрыемства праводзілася ў межах праекта “Сузор’е культур” (кіраўнік − прафесар Н.У.Чайка) і было прысвечана ролі беларускай мовы ў камунікатыўнай прасторы Беларусі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта В.Д.Старычонак, намеснік дэкана па навуковай рабоце Н.В.Заяц, загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Д.В.Дзятко, прафесары кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі І.П.Кудраватых і Н.У.Чайка.
Падчас сустрэчы акадэмік А.А.Лукашанец пазнаёміў замежных студэнтаў з гісторыяй беларускай мовы. Былі асветлены пытанні сучаснага развіцця і функцыянавання беларускай мовы, беларуска-рускага двухмоўя і сацыялінгвістыкі. Аляксандр Аляксандравіч распавёў пра навуковыя праблемы інавацыйных змен у лексічнай сістэме беларускай мовы канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, на шырокім славянскім фоне паказаў асаблівасці слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы. Былі закрануты таксама пытанні ўзаемадзеяння славянскіх і іншых індаеўрапейскіх моў з беларускай, акрэслены прававыя, лінгвістычныя, сацыялінгвістычныя, палітычныя, псіхалагічныя аспекты функцыянавання беларускай мовы і сучасны стан беларускай лексікаграфіі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя