Студэнты філалагічнага факультэта рыхтуюцца да ўдзелу ў Дэкадзе студэнцкай навукі-2020
20–30 красавіка 2020 года ў БДПУ пройдзе чарговая Дэкада студэнцкай навукі. Філалагічны факультэт прыме актыўны ўдзел у навуковых мерапрыемствах.
20 красавіка члены СНДЛ “Лінгвакультуралагічны аспект вывучэння рускай мовы ў вузе і школе” (н.к. – кандыдат філалагічных навук Людміла Аляксандраўна Бяссонава) паспрабуць сябе ў конкурсе БДПУ “Лепшая навукова-даследчыцкая лабараторыя”.
21 красавіка ў межах Міжнароднага форуму “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага” на факультэце адбудзецца ІV Навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. У праграме заяўлена больш за 50 дакладаў, падрыхтаваных магістрантамі і студэнтамі з БДПУ, БДУ, ГрДУ, школьнікамі і гімназістамі. Сярод удзельнікаў – студэнты з Кітая і Туркменістана.
22 красавіка туркменскія студэнты 2 курса нашага факультэта пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук Алёны Ігараўны Жышкевіч прадставяць “Руска-туркменскі слоўнік біялагічных тэрмінаў” на конкурсе даследчыцкіх пректаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы.
Плануецца ўдзел студэнтаў-філолагаў у парадзе эсе “Міфы і рэальнасць у сучаснай навуцы” .
Больш падрабяна пра Дэкаду студэнцкай навукі-2020
Больш падрабяна пра ўдзел філфакаўцаў у папярэдніх Дэкадах студэнцкай навукі
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя