Студэнты 41-й групы пабывалі на выставе “Страчаныя абліччы”
1 снежня 2017 года студэнты філалагічнага факультэта наведалі самую папулярную выставу Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – “Страчаныя абліччы”.
Праект-мемарыял ушаноўвае памяць рэпрэсаваных у 1930 – 1950-я гады літаратараў. Экспазіцыя, дзе сабраны асабістыя рэчы пісьменнікаў, архіўныя дакументы, рарытэтныя асобнікі кніг, аўтографы, пратаколы допытаў, адкрылася 4 кастрычніка. Меркавалася, што яна будзе працаваць на працягу месяца, але вялікая актыўнасць наведвальнікаў вымусіла арганізатараў працягнуць гэты тэрмін да 7 снежня.
Студэнты 41-й групы разам з дацэнтам кафедры беларускай літаратуры і культуры Н.В.Заяц скарысталіся магчымасцю пабываць на выставе, пашырыць уяўленне пра пісьменнікаў, творчасць якіх вывучалі ў курсе “Гісторыя беларускай літаратуры”. Супрацоўніца музея Эліна Свірыдовіч эмацыйна і натхнёна распавядала пра экспанаты і звязаныя з імі перыпетыі лёсу літаратараў. Студэнты мелі таксама магчымасць пачытаць архіўныя дакументы – сведчанні складанай і неадназначнай у гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры эпохі.
Больш падрабязна пра выставу тут
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя