Спраўджаныя чаканні
24 лістапада 2022 года ў групе 310222 прайшла куратарская гадзіна “Чаканні і рэальнасць”.
У госці да студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 6, завіталі куратар Наталля Віктараўна Заяц і стараста групы Крысціна Раўдзіс. У нязмушанай абстаноўцы за кубкам гарбаты студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад трох першых месяцаў вучобы.
Цешыць тое, што студэнцкая рэальнасць нікога не расчаравала: усе прысутныя задаволены сваім цяперашнім статусам, адаптаваліся да новага ладу жыцця.
Падчас размовы аднагрупнікі абмеркавалі з куратарам не толькі мінулыя месяцы, але і планы на будучыню – настроіліся на паспяховую здачу першай, вельмі важнай, сесіі.
Размова пра спраўджаныя чаканні атрымалася цёплай і шчырай. Такой, што натхніла Крысціну Раўдзіс на чытанне ўласнага паэтычнага твора – эпіграмы, напісанай для заняткаў па гісторыі беларускай літаратуры.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя