Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Слова пра кнігу паэтаў-франтавікоў

2023-03-27

24 сакавіка 2023 года на філалагічным факультэце прайшла прэзентацыя 23-га тома “Залатой калекцыі беларускай літаратуры”. У кнігу выдавецтва “Мастацкая літаратура” ўвайшлі творы Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна

Жыццёвыя шляхі абодвух аўтараў супалі з франтавымі – у мастацкім набытку, у тым ліку сабраным у новай кнізе, шмат твораў на ваенную тэму. Прадставіла гэты том Таццяна Пятроўна Хоміч, якая зрабіла ўкладанне, падрыхтавала каментарыі і прадмову.

Прэзентацыя грунтоўнага выдання студэнтам груп 310120 і 310220 прайшла ў адмысловым фармаце. Яна папярэднічала лекцыі Наталлі Віктараўны Заяц на тэму “Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны”. Таццяна Пятроўна з’яўляецца аўтарам артыкула Літаратура часу Вялікай Айчыннай вайныў 8-м томеЭнцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў”. Менавіта гэтай акалічнасцю і быў абумоўлены фармат сустрэчы, якая атрымалася змястоўнай і пазнавальнай.

Укладальніца тома не толькі паразважала пра адметнасць паэзіі Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна пра вайну, але і пазнаёміла з цікавосткамі выдання: напрыклад, прапанавала параўнаць хрэстаматыйны і ранні, малавядомы, варыянт куляшоўскага верша “Бывай”; зачытала твор, які ніколі не ўключаўся ў выбранае класіка і інш.

Слова Таццяны Пятроўны пра кнігу паэтаў-франтавікоў не пакінула студэнтаў абыякавымі, дазволіла лепш зразумець асаблівасці мастацкага пераасэнсавання драматычнага ваеннага вопыту рознымі аўтарамі.