Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 311-22-14 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail:   filfak@bspu.by 


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 327-80-44 

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 327-78-14 

(8-017) 327-79-14

Кафедра иностранных языков

(8-017) 327-75-46  

(8-017) 200-95-61 



Мы на карте:

События

ПЕРШАЯ САПРАЎДНАЯ ПРАКТЫКА

2021-03-30

З 15 лютага па 20 сакавіка 2021 года студэнткі групы 310218  Ганна Лукашэвіч, Алена Сівіцкая, Юлія Шчарбакова і Аліна Ярашэвіч праходзілі педагагічную практыку ў ДУА “Гімназія №20 г. Мінска”. Гэта першая сапраўдная практыка, першая спроба ўявіць сябе настаўніцай, першыя ўрокі і першы шлях наперад да разумення свайго прызначэння ў жыцці. Пачуцці, якія ахоплівалі нас, складана патлумачыць. Найперш, гэта  хваляванне, разважанні тыпу: “Ці ўсё атрымаецца?”, “Ці змагу навучыць і быць карысным для падрастаючага пакалення?”. Мы не так даўно паспяхова здалі экзамены па методыцы выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры. Ад усяго сэрца ўдзячны Саўко Уладзіміру Паўлавічу і Мішчанчук Ірыне Мікалаеўне за грунтоўныя тэарэтычныя веды. Засталося толькі прымяніць іх на практыцы. Пераступіўшы парог гімназіі, сэрца пачынала нервова біцца ў грудзях. Пазбавіцца хвалявання і супакоіцца заўсёды дапамагаў наш метадыст па беларускай мове і літаратуры Шабовіч Мікола Віктаравіч. Яго мудрыя і слушныя парады, жарты, справядлівыя заўвагі – падтрымка ў самыя адказныя моманты.

Калі мы ўпершыню зайшлі ў гімназію, нас ахутала атмасфера цеплыні і дабрыні. Дырэктар, Абрамаў Леанід Іванавіч, сустрэў нас вельмі ветліва. Гэта надало нам, маладым настаўніцам, упэўненасці, што мы будзем праходзіць практыку ў камфортнай аммасферы. Далей мы пайшлі знаёміцца з настаўніцамі беларускай мовы і літаратуры. Аляшэвіч Ала Рыгораўна і Жалезнякова Аксана Пятроўна падтрымалі нас, надалі веру ў сваё сілы,  расказалі пра асаблівасці сваёй працы. Яны запрасілі нас наведаць іх урокі, каб азнаёміцца са структурай урока, тэхнікай зносінаў з дзецьмі тых класаў, у якія мы на чатыры тыдні замацаваліся. На працягу першага тыдня мы спраўна наведвалі ўрокі сваіх настаўніц, рабілі неабходныя запісы, сачылі за ходам урока і складалі паўрочныя аналізы. Гэта дапамагло нам у далейшай актыўнай частцы практыкі.

Першы пробны ўрок. Здаецца, мы ніколі так не рыхтаваліся да заняткаў ні ў школе, ні ва ўніверсітэце. Настроіўшыся на працу, грунтоўна і дасканала вывучалі кожны этап урока, скрупулёзна адбіралі тэарэтычны матэрыял і лагічна пабудаваныя практычныя заданні для вучняў, клапаціліся пра знешні выгляд. Усё гэта было прадумана да дробязей. Безумоўна, было вельмі цікава паспрабаваць сябе ў ролі педагога, але пачуццё хвалявання, напружання і страху не адпускала. Здавалася, што ніколі не запомніш імёнаў гэтых трыццаці вучняў, якія з цікавасцю і з ацэнкаю глядзелі на нас. Аднак менш чым за тыдзень мы ўжо не толькі помнілі імёны, але і бачылі ў кожным асобу са сваім характарам, сваім меркаваннем і сваім стаўленнем да тых ці іншых з’яў. На працягу практыкі мы заўважалі, як змяняюцца вучні і іх манера паводзінаў на ўроку ў залежнасці ад  тэмпу і характару дзейнасці настаўніка. Спробы падштурхнуць да разваг, зацікавіць матэрыялам, прывіць павагу да вывучэння роднай мовы, на наш погляд, адбыліся ўдала. Адчуванне радасці, гордасці за тое, як з сарамлівага або, наадварот, шумнага і абыякавага да вучобы вучня ён пераўтвараецца ў здольную да разваг, зацікаўленую справай асобу. Гэта надавала пачуццё “крылаў за спіною”, адчуванне сябе на сваім месцы, разуменне таго, што мы змаглі быць карыснымі для нашых вучняў.

Ужо пасля першых пробных урокаў мы зразумелі, што вельмі важна планаваць кожную хвіліну з сарака пяці, што трэба грунтоўна валодаць матэрыялам. Важна навучыць дзяцей разважаць і думаць. У гэтым ім дапамагала тое, што мы давалі шанец самастойна на аснове апорных слоў і выразаў фармуляваць правіла. Дапамагаў разгляд мастацкіх твораў не з пункту глеждання разгортвання падзей, а спробай “зазірнуць” у духоўны свет герояў.

За перыяд практыкі мы зразумелі, што праца настаўніка не абмяжоўваецца ўрокам. Гэта і пастаянная падрыхтоўка да ўрокаў дома, і самаўдасканаленне. Адчуваеш вялікую адказнасць за выхаванне падрастаючага пакалення, за прывіццё ў іх павагі да мовы, да народа і да вучобы ў цэлым.

Цяпер мы з упэўненасцю можам сказаць, што пойдзем працаваць у школу. На гэтае рашэнне не паўплывае ні невялікі заробак, ні тое распаўсюджанае меркаванне, што ўсе дзеці нявыхаваныя, а часам і жорсткія.

Асаблівую падзяку хочацца выказаць настаўніцам Але Рыгораўне Аляшэвіч і Аксане Пятроўне Жалезняковай, якія клапаціліся пра нас, як пра сваіх дзяцей, падтрымлівалі і не раз выказвалі ўпэўненасць, што мы не памыліліся ў выбары прафесіі.  

Ганна ЛУКАШЭВІЧ