ПАДАРОЖЖА Ў ЛІТАРАТУРНЫЯ МУЗЕІ
У канцы навучальнага семестра студэнты 2-га курса філалагічнага факультэта (310121, 310221 групы) адправіліся за новымі ведамі ў літаратурныя музеі Мінска.
Разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Т.П. Хоміч пазнаёміліся з асноўнымі экспазіцыямі
Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы,
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і
Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Экскурсія ў музеі заўсёды дае магчымасць выразней убачыць вытокі творчасці пісьменніка, яе біяграфічны грунт, пранікнуцца атмасферай часу, у які жыў і тварыў мастак слова.
У падарожжы па трох літаратурных музеях студэнты
даведаліся
пра цікавыя і кранальныя факты з біяграфій класікаў роднай літаратуры,
убачылі
арыгіналы іх першых кніг, рукапісныя тэксты, малавядомыя фотаздымкі,
адкрылі
новыя для сябе звесткі, якія тычацца творчага шляху пісьменнікаў.
Атрымалася прадэманстраваць і сваё веданне літаратурнай класікі ў адказах на пытанні экскурсаводаў (тут праявілі сябе студэнты Іван Андрушка, Вольга Бокуць, Вікторыя Місюль і інш.).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя