Незвычайная лекцыя ў музеі
У апошні дзень зімы, 28 лютага студэнты 2-га курса філалагічнага факультэта (310117, 310217 групы) разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццянай Пятроўнай Хоміч наведалі Літаратурны Музей Петруся Броўкі, дзе распачаўся творчы праект “7 амазонак беларускай паэзіі”, прысвечаны лепшым айчынным паэткам ХХ стагоддзя.
З вялікай цікавасцю слухалі тэатралізавана-інтэрактыўную лекцыю акцёра, драматурга Васіля Дранько-Майсюка “Цётка. Кроў, масаж, каханне”. Арыгінальна абыграныя аўтарам і выканаўцам факты з жыцця Алаізы Пашкевіч, незвычайная інтэрпрэтацыя праграмных твораў беларускай паэткі прыемна ўразілі студэнтаў, эмацыянальна ўзбагацілі, адкрылі новы ракурс успрымання нацыянальнай літаратуры. Вобраз Цёткі, якая шукае свой ідэал мужчыны і хавае каханага ў вар’ятні, запрашае Янку Купалу патанчыць і складае вершы, што добра кладуцца на рэп, безумоўна, запомніцца слухачам.
Будзем спадзявацца, хтосьці з сённяшніх студэнтаў, натхнёны праслуханай лекцыяй, ашчаслівіць сваіх будучых вучняў творчым падыходам да прачытання біяграфіі і мастацкай спадчыны класікаў літаратуры.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя