Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Незвычайная лекцыя ў музеі

2019-03-03

У апошні дзень зімы, 28 лютага студэнты 2-га курса філалагічнага факультэта (310117, 310217 групы) разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццянай Пятроўнай Хоміч наведалі Літаратурны Музей Петруся Броўкі, дзе распачаўся творчы праект “7 амазонак беларускай паэзіі”, прысвечаны лепшым айчынным паэткам ХХ стагоддзя.

 З вялікай цікавасцю слухалі тэатралізавана-інтэрактыўную лекцыю акцёра, драматурга Васіля Дранько-Майсюка “Цётка. Кроў, масаж, каханне”.  Арыгінальна абыграныя аўтарам і выканаўцам факты з жыцця Алаізы Пашкевіч, незвычайная інтэрпрэтацыя праграмных твораў беларускай паэткі прыемна ўразілі студэнтаў, эмацыянальна ўзбагацілі, адкрылі новы ракурс успрымання нацыянальнай літаратуры. Вобраз Цёткі, якая шукае свой ідэал мужчыны і хавае каханага ў вар’ятні, запрашае Янку Купалу патанчыць і складае вершы, што добра кладуцца на рэп, безумоўна, запомніцца слухачам.

Будзем спадзявацца, хтосьці з сённяшніх студэнтаў, натхнёны праслуханай лекцыяй,  ашчаслівіць сваіх будучых вучняў творчым падыходам да прачытання біяграфіі і мастацкай спадчыны класікаў літаратуры.