Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Мелодия любви с названием Апрель

2018-04-28

26 красавіка студэнты 12 групы філалагічнага факультэта разам са сваім куратарам, дацэнтам кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі М.В.Шабовічам наведалі аўтарскую вечарыну паэтэсы, перакладчыцы, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Валянціны Паліканінай  “Мелодия любви с названием Апрель”.

Імпрэза праходзіла ў бібліятэцы №1 г. Мінска і сабрала нямала прыхільнікаў прыгожага мастацкага слова. Валянціна Пятроўна пазнаёміла прысутных са сваімі кнігамі, прачытала шэраг вершаў на вечную тэматыку. Блізкая сяброўка паэтэсы, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Нарбекава па-майстэрску прадэкламавала любімыя творы В.Паліканінай. Паэты Мікола Шабовіч і Дзмітрый Пятровіч прачыталі па некалькі сваіх перакладаў вершаў В.Паліканінай на беларускую мову, а апошні да таго ж выканаў і дзве песні, якія сталі прыемным сюрпрызам для паэтэсы. Некалькі песень на вершы віноўніцы ўрачыстасці пранікнёна праспяваў бард Андрэй Зыгмантовіч. Свае музычныя падарункі падрыхтавалі і юныя навучэнцы музычнай школы №1. Сустрэча нікога не пакінула раўнадушным, яшчэ раз паказала, што і ў наш час камп’ютарных тэхналогій нельга абысціся без паэзіі, якая робіць жыццё насычаным і духоўна напоўненым.