Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Марыя Рак – лепшы студэнт БДПУ!

2017-04-21

19 красавіка 2017 года прадстаўнікі філалагічнага факультэта годна выступілі на конкурсе “Лепшы студэнт у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць»”.

У конкурсе прынялі ўдзел 15 студэнтаў з розных факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Гонар філалагічнага факультэта абаранялі старшыня СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” другакурсніца Алена Фендзіч і старшыня СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” Марыя Рак.

Падтрымаць дзяўчат прыйшла студэнтка 21-й групы Уладзіслава Кабушка (яна праявіла сябе як сапраўдны сябар), загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч і намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц.

Паводле ўмоў конкурсу кожны ўдзельнік прадстаўляў адзін з апублікаваных артыкулаў (з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі), а затым абгрунтоўваў навуковую навізну і практычную значнасць вынікаў праведзенага даследавання, адказваў на пытанні членаў журы і канкурсантаў.

Марыя пазнаёміла прысутных з артыкулам “Найноўшая беларуская літаратура ў віртуальнай прасторы: да праблемы ўзаемадзеяння” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч). Яе нетрафарэтнае, змястоўна багатае і эмацыйна выразнае выступленне выклікала рэзананс і ажыўленую дыскусію.

Упэўнена і нязмушана трымалася Алена, якая абнародавала артыкул “Канатонімы з нацыянальна-культурным кампанентам (на матэрыяле твораў мастацкай літаратуры)” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Пятроўна Лобань). Сама зацікаўленая тэмай даследавання, яна імкнулася зацікавіць іншых канкурсантаў і журы.

У фінале конкурсу журы на чале са старшынёй, загадчыкам кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі БДПУ Наталляй Леанідаўнай Пузырэвіч, узнагародзіла ўсіх удзельнікаў ганаровымі граматамі і назвала пераможцаў.

Першае месца заняла аўтар 18 публікацый, удзельнік 22 навуковых канферэнцый, уладальнік двух Грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, імянная стыпендыятка Марыя Рак.

Віншуем Марыю з заслужаным прызнаннем яе навуковых дасягненняў і жадаем новых перамог!