Літаратурна-музычны вечар на канале «Культура»
11 студзеня прадстаўнікі філалагічнага факультэта пабывалі ў Доме радыё на запісе праграмы «Канцэртная зала» (канал «Культура»).
Кіраўнік СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў» Н.В.Заяц, актыўная ўдзельніца лабараторыі Марыя Шаплыка разам з даўнімі сябрамі Ірынай Мяцеліцай і Кацярынай Захарэвіч, супрацоўніцамі часопіса «Маладосць», скарысталі ўнікальную магчымасць пабыць у незвычайнай ролі – не слухачоў, а гледачоў радыёперадачы.
Госцем канала «Культура» быў любімы на філфаку народны тэатр «Жывое слова». Мастацкія кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі адказвалі на пытанні вядучай Марыі Дуброўскай, распавядалі пра насычанае і цікавае жыццё жываслоўцаў, дзяліліся закуліснымі сакрэтамі. Гутарка суправаджалася выступленнем самадзейных артыстаў, сярод якіх, як вядома, большасць – студэнты філалагічнага факультэта.
Літаратурна-музычны вечар, прымеркаваны да 15-годдзя канала «Культура», стаў своеасаблівым падарункам ад жываслоўцаў і юбіляру, і ўсім прысутным у зале, і радыёслухачам (эфірную версію можна будзе пачуць на наступным тыдні ў праграме «Канцэртная зала»).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя