Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

ЛІТАРАТУРНАЯ ВАНДРОЎКА СТУДЭНТАЎ ГРУПЫ 310123

2025-05-02

На працягу красавіка 2025 г. некалькі практычных заняткаў па дысцыпліне “Літаратуразнаўчае краіназнаўства” ў групе 310123 адбыліся па-за сценамі ўніверсітэта: у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, што ў Троіцкім прадмесці, у музеі-кватэры Петруся Броўкі на вуліцы Карла Маркса, у народным музеі Пімена Панчанкі на базе сярэдняй школы № 199 г. Мінска, якая носіць імя паэта.

Заняткі па-за аўдыторыяй праводзіліся з мэтай пазнаёміць студэнтаў са знакавымі мясцінамі на літаратурнай карце беларускай сталіцы, раскрыць патэнцыял музейнай экскурсіі ў адукацыйным працэсе сярэдняй школы, прадэманстраваць пазітыўны вопыт па арганізацыі літаратурна-краязнаўчага музея ў школе.

Думкамі пасля літаратурнай вандроўкі падзяліліся студэнткі Вікторыя Лабецкая і Марыя Канашонак: «Наведванне музея – гэта не проста азнаямленне з біяграфіяй і творчасцю паэта. Гэта падарожжа ў свет яго душы, спроба зразумець яго думкі і пачуцці. Вельмі важныя  экспанаты – асабістыя рэчы пісьменніка. Напрыклад, у музеі Петруся Броўкі –  масіўны пісьмовы стол, бібліятэка, рукапісы, скрыня з каменьчыкамі, якія паэт прывозіў з розных куткоў зямлі… Яны нібыта распавядаюць пра звычкі, захапленні, творчае натхненне пісьменніка» .