Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Лёс творцы: погляд гісторыка

2019-11-13

13 лістапада 2019 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў кандыдатам гістарычных навук дацэнтам Анатолем Фёдаравічам Вялікім.

На сустрэчу, якая была прымеркавана да 105-годдзя ўніверсітэта, Анатоль Фёдаравіч Вялікі прыйшоў па запрашэнні намесніка дэкана па навуковай рабоце Наталлі Віктараўны Заяц. Спачатку студэнтам 3 і 4 курсаў, будучым настаўнікам беларускай літаратуры, была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя. У ёй акцэнтавалася ўвага на трагічных і драматычных перыпетыях лёсу тых беларускіх пісьменнікаў, чыя творчая сталасць прыйшлася на канец 1930-х гадоў, і асабліва – на лёсах былых студэнтаў Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (так у той час называўся наш універсітэт).

У цэнтры асаблівай увагі аказаўся пісьменнік Сяргей Грахоўскі. Менавіта разважанні пра яго творчую і чалавечую драму склалі асноўны змест гутаркі. А.Ф.Вялікі прапанаваў сваё бачанне праблемы “творца і ўлада”, прывёў эксклюзіўныя гістарычныя факты, даў спасылкі на ўнікальныя, невядомыя шырокай грамадскасці архіўныя дакументы, адказаў на пытанні.  Эмацыйнасць і захопленасць госця прадметам размовы перадалася ўсім прысутным, спрыяла ўсталяванню атмасферы зацікаўленасці, супрацоўніцтва і пошуку.

Прагучала таксама змястоўнае выступленне старшыні СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” Юліі Казак. Яна раскрыла ідэйны змест паэмы “Маналог” былога студэнта нашай ВНУ Аркадзя Куляшова і ў гэтай сувязі пазнаёміла з фактамі няпростай біяграфіі яго сяброў Юлія Таўбіна і Змітрака Астапенкі.

Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі спалучыць літаратаратуразнаўчы і гістарычны падыходы да праблемы ўзаемаадносін мастака і дзяржавы, і, думаецца, ім гэта ўдалося.

Сустрэча адбылася ў межах рэалізацыі навуковага праекта Студэнцкага навуковага таварыства БДПУМіф і міфатворчасць як прадмет міждысцыплінарных даследаванняў: пошук і абвяржэнне”, аўтарам якога, дарэчы, з’яўляецца прадстаўніца гістарычнага факультэта.

Выказваем удзячнасць А.Ф.Вялікаму і спадзяемся на далейшае супрацоўнітва.