Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Лекцыя ў бібліятэцы

2023-05-02

28 красавіка 2023 года студэнты 3-га курса філалагічнага факультэта пабывалі на лекцыі ў бібліятэцы-філіяле № 4 імя М.В.Гогаля.

За гэты навучальны год у студэнтаў груп 310120 і 310220 і дацэнта Наталлі Віктараўны Заяц склалася своесаблівая традыцыя: аўдыторныя заняткі па “Гісторыі беларускай літаратуры” спалучаць з наведваннем культурных устаноў. Трэцякурснікі неаднаразова былі ў літаратурных музеях, а на гэты раз завіталі ў адну з мінскіх бібліятэк.

Філфакаўцы адгукнуліся на запрашэнне Юліі Юр’еўны Гвоздзевай, загадчыка бібліятэкі-філіяла № 4 імя М.В.Гогаля, і пабывалі на нетрадыцыйных вучэбных занятках. Юлія Юр’еўна распрацавала адмысловую лекцыю па творчасці Івана Мележа, падрыхтавала мультымедыйную прэзентацыю, на якой дэманстраваліся архіўныя фотаздымкі. Бібліятэчныя заняткі атрымаліся інфармацыйна змястоўнымі, насычанымі малавядомымі звесткамі пра жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка. Спецыяльна да прыходу філфакаўцаў у бібліятэцы наладзілі выставу кніг Івана Мележа. На развітанне гасцям было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны па вершах беларускіх паэтаў.

Акрамя таго, гасцінная гаспадыня ўстановы Юлія Юр’еўна расказала пра культурна-асветніцкую дзейнасць бібліятэкі, запрасіла далучацца да кола чытачоў, наведваць бібліятэкі і выхоўваць такую звычку ў сваіх будучых вучняў.