Куратарская гадзіна “Шлях да Перамогі: творчасць пісьменнікаў-франтавікоў і партызан”
3 мая 2023 года ў групе 310222 прайшла куратарская гадзіна “Шлях да Перамогі: творчасць пісьменнікаў-франтавікоў і партызан”.
Многія беларускія мастакі слова падчас Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з захопнікамі на фронце, былі партызанамі і падпольшчыкамі, ваеннымі карэспандэнтамі… 26 пісьменнікаў загінулі – няспраўджанымі засталіся іх творчыя мары і надзеі.
Напярэдадні аднаго з самых важных дзяржаўных свят студэнты ўспомнілі, якімі былі шляхі да Перамогі нацыянальных класікаў Васіля Быкава, Івана Навуменкі, Алеся Адамовіча, пагарталі старонкі іх франтавых біяграфій, пагаварылі пра лёс іх пакалення, пра значэнне для сучаснікаў іх твораў, дзе праўдзіва і па-мастацку дасканала ўзноўлены трагічны перыяд нашай гісторыі.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя