Куратарская гадзіна “Голас вогненных вёсак”
23 сакавіка 2023 года на факультэце была праведзена куратарская гадзіна “Голас вогненных вёсак”, прымеркаваная да жалобнай даты – 80-годдзя трагедыі ў вёсцы Хатынь.
Куратар групы 310222 Наталля Віктараўна Заяц расказала пра пісьменніка-гуманіста Алеся Адамовіча, дзякуючы якому хатынская тэма трывала ўвайшла ў нацыянальную літаратуру. Ён стаў сапраўдным голасам вогненных вёсак, перадаўшы трагедыю іх жыхароў у творах “Хатынская аповесць”, “Нямко”, “Карнікі”, дакументальнай кнізе “Я з вогненнай вёскі” (у суаўтарстве з Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам).
Размова суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, на якой дэманстраваліся архіўныя фота, ілюстрацыі да кніг, кадры з фільмаў, знятых па сцэнарыях Алеся Адамовіча. Студэнты ўбачылі трэйлер да мастацкай стужкі “Ідзі і глядзі” (рэжысёр Элем Клімаў, аўтар сцэнарыя Алесь Адамовіч).

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя