Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Круглы стол “Адысея Язэпа Пушчы” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

2022-05-23

20 мая 2022 года ўдзельнікі СНДЛ “Літаратура: погляд маладых” наведалі круглы стол “Адысея Язэпа Пушчы: да 120-годдзя з дня нараджэння”, які праводзіўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Удзельнікі студэнцкай лабараторыі Ганна Грыга, Алена Сівіцкая і Карына Шыдук, у сферы навуковых інтарэсаў якіх знаходзіцца літаратура 1920–1930-х гадоў, змаглі паслухаць паведамленні, прысвечаныя юбіляру. 

На груглым стале выступілі аўтарытэтныя даследчыкі Ірына Багдановіч, Віктар Жыбуль, навуковы кіраўнік СНДЛ “Літаратура: погляд маладых” Наталля Заяц, вядучы бібліятэкар Дзмітрый Давідоўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі

Галоўны бібліёграф Юлія Амосава прэзентавала раздзел “Язэп Пушча (Іосіф Паўлавіч Плашчынскі)” віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Раздзел папоўніў каштоўную віртуальную калекцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У ім сабраны эксклюзіўныя фотаздымкі, аўтографы, адлічбаваныя кнігі паэта, рукапісы вершаў, запісныя кніжкні, матэрыялы пра яго творчасцьі многае іншае.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка.Кіравала мерапрыемствам загадчык сектара аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Лаўрык.

У самым пачатку круглага стала прагучалі вершы юбіляра ў выкананні артыстаў народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” (мастацкі кіраўнік Алеся Сівохіна).

Падрабязней пра праект тут