Крокі ў навуку
Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Марыя Шаплыка прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржава, грамадства і царква ў гісторыі Беларусі».
Канферэнцыя праходзіла 12–13 кастрычніка 2017 года і была прымеркавана да 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам друкаванай Бібліі і 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія Каніскага, арцыбіскупа Магілёўскага.
12 кастрычніка адбылося пленарнае пасяджэнне ў Мінскай духоўнай семінарыі (Жыровічы). Афіцыйная частка пачалася са святочнага малебна у Трохсвяціцельскім семінарскім храме, які ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Пасля ўдзельнікі канферэнцыі перайшлі ў актавую залу, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі і прайшло пленарнае пасяджэнне. На ім выступілі прафесар Мінскай духоўнай акадэміі пратаіерэй Сергій Гардун, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Антоні Мірановіч, навуковы кіраўнік Цэнтра гісторыі багаслоўя і багаслоўскай адукацыі багаслоўскага факультэта Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта прафесар Наталля Сухава і прафесар Інстытута палітычных даследаванняў Зоран Мілошавіч (Сербія).
Пасля перапынку адбылася прэзентацыя кніг. Першы дзень работы канферэнцыі завяршыўся экскурсіяй па Царкоўна-археалагічным музеі Мінскай духоўнай семінарыі і Успенскім Жыровіцкім манастыры.
Праца канферэнцыі працягнулася 13 кастрычніка ў Мінску, дзе на базе Мінскай духоўнай акадэміі прайшоў круглы стол “Святитель Георгий Конисский в истории Православия на белорусских землях”, а ў Нацыянальнай акадэміі навук – круглы стол “Францыск Скарына ў беларускай гісторыі і культуры”.
Студэнтка нашага факультэта прыняла ўдззел у круглым стале “Францыск Скарына ў беларускай гісторыі і культуры”, дзе выступіла з дакладам “Да праблемы супастаўлення перакладаў “Евангелля” на беларускую мову”.
“Для мяне гэта была першая канферэнцыя такога ўзроўню, – дзеліцца ўражаннямі Марыя. – Я была адзінай студэнткай, і спачатку вельмі хвалявалася. Але пасля знаёмства з вучонымі, якія паставіліся да мяне надзвычай добра, хваляванне прайшло. Было прыемна пачуць іх каментарыі і папраўкі да майго выступленя. Вельмі ўдзячная свайму навуковаму кіраўніку загадчыку кафедры беларускага мовазнаўства Дзмітрыю Васільевічу Дзятко за магчымасць паўдзельнічаць у такім мерапрыемстве”.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя