Крокі ў любімую прафесію
Адчуванне спецыфікі настаўніцкай працы пачынаецца ўжо са студэнцкіх гадоў. Гэта добра разумеюць студэнты 32-й групы, якія разам з куратарам Т.Я. Старасценкай правялі круглы стол “Шлях у педагагічную прафесію”. Некаторыя студэнты маюць пэўны вопыт працы з дзецьмі, таму ім было чым падзяліцца. Прагучалі цікавыя аповеды пра ўласныя знаходкі, распрацоўкі дыдактычных матэрыялаў па англійскай мове, пошук адметных метадаў і прыёмаў навучання. І яшчэ – пра ўдзячнасць. Дзіцячую і бацькоўскую. Асабліва хочацца ствараць, шукаць, ісці наперад, калі ў вачах маленькіх вучняў не гасне яркі агеньчык цікавасці.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя