Экскурсія ў Літаратурны музей Петруся Броўкі
10 лютага 2023 года студэнты філалагічнага факультэта пабывалі ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі, дзе нядаўна адкрылася новая экспазіцыя – пра сяброўства двух класікаў айчыннай літаратуры.
Па выставе “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..” студэнтаў груп 310120 і 310220 разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталляй Віктараўнай Заяц правяла яе куратар Карына Аляксандраўна Бадылевіч. Насычаная безліччу каштоўных звестак экскурсія дазволіла па-новаму паглядзець на Петруся Броўку: за хрэстаматыйным вобразам убачыць асобу, жывога чалавека. Карына Аляксандраўна расказала пра асаблівасці характару народнага паэта, яго шлях у літаратуру, знаёмства з будучай жонкай, узаемаадносіны ў сям’і, кур’ёзныя выпадкі і, вядома ж, пра шматгадовае сяброўства з Пятром Глебкам.
Акрамя таго супрацоўніца музея правяла філфакаўцаў па асноўнай экспазіцыі. Трэцякурснікі змаглі адчуць атмасферу дома паэта, убачыць яго багатую бібліятэку, дакрануцца да рэчаў, якімі ён карыстаўся…
Наведванне музея дапаможа лепш зразумець мастацкую спадчыну Петруся Броўкі, якую будучыя настаўнікі беларускай літаратуры вывучаюць у гэтым семестры.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя