Дзень Маці
Студэнты 21-й групы, якія жывуць у інтэрнаце, разам з куратарам Алай Уладзіміраўнай Жардзецкай правялі мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці.
Самыя добрыя вочы – матчыны.
Самыя дбайныя рукі –матчыны.
Самае чуйнае сэрца – матчына.
Самая шчырая песня – матчына.
Самая светлая радасць – матчына.
Маці... Колькі добрага і пяшчотнага ўкладзена ў сэнс гэтага слова.
Для кожнага чалавека маці – жанчына, якая падаравала жыццё, якая гадуе нас, хвалюецца, ніколі не разлюбіць і не здрадзіць. Пацалунак маці, словы яе суцяшэнняў гаілі боль лепш за любыя лекі.
Маці – самы першы сябар у цяжкую хвіліну. Кожная, сапраўдная, маці зробіць усё для свайго дзіцяці. За ёй, як за каменнай сцяной. А што ж рабілі б мы без яе?
У нашых матуль залатыя рукі, уся праца робіцца акуратна і хутка, а як смачна яны гатуюць. Самы знакаміты кухар не можа параўнацца з імі. А калі мы хварэем, хто ж, як ні маці, прынясе лекі і сядзе побач. Толькі яна любіць нас, як ніхто іншы.
Маці – найдаражэйшы ў свеце чалавек. Ніхто не ўмее так любіць, як маці, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой.
Адразу прыпамінаецца старадаўняя прытча пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хцівай каханцы прынёс матчына сэрца. Ён бег з ім, а калі спатыкнуўся аб камень, то пачуў: «Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка», – прашаптала чулае матчына сэрца. Кожная сынава драпіна адгукалася ў матчыным сэрцы нясцерпным болем, гора і няўдачы дзіцяці рабіліся горам і пакутамі маці.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя