Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

ДЫЯЛОГ З МАСТАЦТВАМ

2025-12-01

28 лістапада 2025 года студэнты групы 310124 разам з куратарам Урбан Вольгай Валянцінаўнай наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца найбуйнешым фондавым і экспазіцыйным сховішчам прадметаў мастацтва ў краіне.

Асноўная экспазіцыя музея прадстаўлена лепшымі творамі жывапісу і скульптуры беларускага мастацтва ХІІ ст. – пачатку ХХІ ст., рускага мастацтва ХVIII–ХХ стст., мастацтва краін Еўропы і Усходу ХVI–ХХ стст.

У свеце, дзе так шмат праблем і хаосу, мастацтва прапануе сапраўдную прыгажосць: складанасць ліній, прадуманасць кампазіцыі і гармонію колеру, якія даюць пачуццё глыбокага душэўнага спакою. Але мастацтва не проста паказвае, яно задае пытанні. Карціны, убачаныя студэнтамі ў Нацыянальным мастацкім музеі (Мацвееў Ф. М. “Рым. Разваліны Форума”, Макоўскі К. Я. “Балгарскія пакутніцы”, Левітан І. І. “Восень”, Семірадскі Г. І. “Давер Аляксандра Македонскага да ўрача Філіпа”, Айвазоўскі І. К. “Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года”, Грабар І. Э. “Лютаўскі блакіт”, Багданаў-Бельскі М. П. “Новая казка”, Пукіраў В. У. “Няроўны шлюб”, невядомы мастак “Партрэт Кацярыны ІІ”, Рэпін І. Я. “Месячная ноч. Здраўнёва”, Рушчыц Ф. “Каля касцёла”, Куінджы А. І. “Бярозавы гай” і інш.), не толькі выклікалі захапленне, трывогу, супакаенне і г. д., але і прымусілі задумацца і правесці паралелі са сваім жыццём, уласнымі пачуццям і думкамі. У музеі адбыўся дыялог не толькі з мастацтвам, але і кожнага з самім сабой.

Наведванне Нацыянальнага мастацкага музея – сустрэча з шэдэўрамі і іх аўтарамі – узбагаціла ўнутраны свет студэнтаў 310124 групы, падарыла новыя ўражанні і на доўгі час пакінула пасля сябе след – адчуванне судакранання з вялікім, прыгожым і вечным.