Цікава аб прафесіі рэдактара
21 кастрычніка 2022 года адбылася сустрэча групы 310121 з Ірынай Мяцеліцай, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
Ірына мае немалы рэдактарскі вопыт, якім падзялілася з прысутнымі – тымі, хто вывучае “Літаратурнае рэдагаванне” на занятках Наталлі Віктараўны Заяц. Размова вялася найперш пра пытанні рэдактарскай этыкі: асаблівасці стасункаў з аўтарамі. Госця расказала пра кур’ёзныя сітуацыі, з якімі сутыкнулася падчас працы рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе “Маладосць” і ў кніжных выдавецтвах, дала карысныя парады, як паводзіць сябе ў складаных выпадках, прапанавала для параўнання найбольш паказальныя прыклады твораў да і пасля рэдактарскага ўмяшання, спынілася на асаблівасцях рэдагавання навуковых тэкстаў і вершаў...
Студэнты зацікаўлена слухалі Ірыну, задавалі ёй пытанні. Узрушаная цёплым прыёмам, яна нават пачытала ўласныя паэтычныя творы.
Сустрэча студэнтаў групы 310121 з Ірынай Мяцеліцай атрымалася змястоўнай, пазітыўнай і душэўнай. Зрэшты, як ўсе папярэднія сустрэчы філфакаўцаў з выпускніцай факультэта, на які яна заўсёды з задавальненнем вяртаецца.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя