Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Цёплая сустрэча

2016-10-25

У дажджлівы восеньскі дзень, 25 кастрычніка, на філалагічным факультэце адбылася па-вясноваму цёплая сустрэча з рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” паэтэсай Ірынай Мяцеліцай.

Сустрэчы з Ірынай Мяцеліцай на філалагічным факультэце ўжо сталі традыцыяй. Нягледзячы на вялікую занятасць (працу рэдактарам часопіса “Маладосць” Ірына сумяшчае з навуковай – у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі), наша выпускніца заўсёды з радасцю адгукаецца на запрашэнні.

Арганізаванае на базе СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” мерапрыемства наведалі студэнты 11-й, 21-й і 31-й груп. Яны змаглі пачуць вершы ў аўтарскім выкананні і задаць свае пытанні паэтэсе.

Акрамя ўласнай творчасці, І. Мяцеліца расказала пра літаратурныя набыткі аўтараў “Маладосці”, пазнаёміла са спецыфікай часопіса, са зместам асобных нумароў. Малодшы навуковы супрацоўнік, яна распавяла пра ўдзел у замежных канферэнцыях, пра найноўшыя набыткі сучаснай паэзіі, заахвоціла студэнтаў спрабаваць сябе ў якасці крытыкаў і літаратуразнаўцаў.

І гаспадары, і госця атрымалі станоўчыя эмоцыі ад зносін. Харызма і артыстызм І. Мяцеліцы, яе таленавітыя творы дапамаглі – хоць і на нядоўгі час – забыцца на непагадзь і хмурую восень.