Батлейка ў доме Багдановіча
27 верасня 2023 года студэнты групы 310222 наведалі музей “Беларуская хатка” – філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Другакурснікі разам з куратарам Наталляй Віктараўнай Заяц пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, прысвечанай мінскаму перыяду жыцця Максіма Багдановіча. “Беларуская хатка” – гэта адзіны ацалелы будынак у Мінску, па-сапраўднаму звязаны з класікам: у яго сценах паэт кватараваў пяць месяцаў у 1916 г. У гэтым доме жыў яшчэ адзін выдатны творца – Змітрок Бядуля, звесткі пра якога таксама прадстаўлены ў пакоях музея.
Пасля натхнёнай, змястоўнай экскурсіі па “Беларускай хатцы”, падчас якой дэманстраваліся рарытэты пачатку ХХ стагоддзя, чыталіся вершы Максіма-Кніжніка, агучваліся цікавыя гісторыі з яго жыцця, філфакаўцы паглядзелі некалькі інтэрмедый батлейкі. Студэнтам прадставілася магчымасць патрымаць у руках і ўважліва разгледзець лялькі: цара Ірада, чорта, селяніна…
“Падарожжа ў чароўны свет батлейкі” ў Багдановічавым доме завяршылася фотасесіяй у мадэрнісцкім інтэр’еры больш чым стогадовай даўніны.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя