АДКРЫЦЦЁ ГОДА
16 сакавіка 2018 года студэнты 11 і 12 груп філалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка разам з дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Міколам Віктаравічам Шабовічам наведалі ўрачыстую цырымонію ўручэння літаратурнай прэміі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі юным літаратарам “Адкрыццё года” па выніках 2017 года, якая адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Прэмія “Адкрыццё года” ўручаецца маладым пісьменнікам ва ўзросце да 30 гадоў з 2013 года. Яна была заснавана па ініцыятыве Міхаіла Паўлавіча Пазнякова, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, які ўрачыста адкрыў цырымонію.
Перш, чым абвясціць пераможцаў, выступілі член экспертнага савета, паэтэса Іна Фралова, лаўрэаты прэміі мінулых гадоў Кацярына Роўда, Кацярына Стройлава і інш. Песню “Оттепель” выдатна выканала маладая паэтэса, намінант прэміі гэтага года Ася Айсберг.
Сярод чатырох найбольш праслаўленых маладых аўтараў-намінантаў члены экспертнай камісіі не змаглі выбраць аднаго, таму лаўрэатамі сталі дзве паэтэсы – Валерыя Ісаковіч і Анастасія Каротчыкава. У 2017 годзе ў абедзвюх выйшлі паэтычныя зборнікі. Па некалькі вершаў з іх дзяўчаты прачыталі пасля таго, як атрымалі падарункі і віншаванні ад членаў камісіі і гасцей імпрэзы. Мікола Віктаравіч Шабовіч таксама павіншаваў пераможцаў і прачытаў свой лірычны верш.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя