А ТЫ ЗАПІСАЎСЯ Ў «ЖЫВАСЛОЎЦЫ»?
На гэтым тыдні Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» правёў чарговы набор студэнтаў. У юбілейным 50-м сезоне «жываслоўцаў» чакае мноства цікавых і карысных трэнінгаў, майстар-класаў, сустрэч з вядомымі творцамі Беларусі. А таксама пастаноўкі новага спектакля і канцэртных праграм, прысвечаных памятным датам і юбілеям беларускіх пісьменнікаў.
У складзе тэатра сёння 15 студэнтаў, сярод якіх не толькі навучэнцы БДПУ, факультэтаў прыродазнаўства і спецыяльнай адукацыі, але і Інстытута журналістыкі БДУ, а таксама Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Дзякуючы абвесткам пра набор у сецыяльных сетках і на сайтах, сёлета таксама прыйшлі студэнты журфака, энергетычнага каледжа і БДЭУ. Тэатр традыцыйна наладжвае сяброўскія сувязі з іншымі навучальнымі ўстановамі. Аднак большасць кандыдатаў у «жываслоўцы», як заўжды, былі з філалагічнага факультэта педуніверсітэта, дзе 50 год таму і створаны быў тэатр. Кіраўнікі «Жывога слова» Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна прайшлі па акадэмічных групах першага курса філфака, каб распавесці пра гісторыю тэатра, зацікавіць будучых педагогаў выкананнем песень і вершаў з рэпертуара, адказалі на пытанні першакурснікаў і запрасілі на прагляд.
На прагляд у тэатр прыйшлі звыш 20 чалавек, якія выконвалі рамансы, танцавальныя кампазіцыі і дэкламавалі не толькі прозу і паэзію беларускіх класікаў (М. Стральцоў, Я. Янішчыц, А. Куляшоў, Р. Барадулін, П. Броўка, М. Танк), але і аўтараў блізкага замежжа (М. Джаліль, М. Астроўскі, С. Ясенін, Р. Раждзественскі, М. Цвятаева, А. Блок). Многія першакурснікі здзівілі кіраўнікоў тэатра таленавітымі творамі ўласнага сачынення, і Алесь Мойскі з Алесяй Сівохинай не змаглі адмовіць нікому з тых, хто прыйшоў на прагляд. Як паказвае шматгадовы вопыт пяпярэдніх сезонаў, у тэатры застануцца ў якасці заўсёдных удзельнікаў толькі самыя адданыя роднай мове і акцёрскаму майстэрству студэнты.
Калі вы з ліку такіх, то яшчэ не позна далучыцца да «Жывога слова» кожны аўторак і чацвер у 18.30, калі праходзяць рэпетыцыі ў 500 аўд. 2-га корпуса.




Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя